Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Каб ты сабак зводзіў, як ты тады мяне зводзіў! (Паводля народнага вераньня ёсьць такая псыхічная хвароба, калі за хворым сабакі бягуць і яго слухаюць). 52. Каб табе ў Калядоўку печ парылася! (калі гліна замярзае), а ў Пятроўку жонка абрадзілася (калі рабочы час). 53. Каб зь цябе гэтак сьпекі віселі, як з гэтых снапкоў пустыя каласкі вісяць! 54. Калі піргну, дык ты аж нагамі накрыішся! 55. Калі шматану, дык ты як жыкаўка акруцішся 56. Крутадух ты! Круцель ты! 57. Куды ты гоніш, каб зь цябе вантробы выгнала! 58. Лупач ты! Лупеха ты! 59. Лупазвон! Чаго ты сядзіш, лупы разьвесіўшы, як кілбасы! 60. Ніхай яго зьверня ад нас! 61. Ніхай іх, гэткіх сваіх, на ражнох папякуць! 62. Ніхай ён на сухі лес! 63. Нідарэка ты! 64. Пабадзяй ты! 65. Поскудзь ты! Паскуднік ты! Паскудніца ты! 66. Пранцаватая мяса тваё! 67. Пустальга ты! Пустыня ты! Пустабяка ты! 68. Рапуха ты! (Лаюць гэтак малую ды таўстую жанчыну). 69. Шчанётка пулятая! (Гэтак клянуць сабакаватых дзяцей). 70. Што ты круцісься, як вужака! 71. Што ты брэшыш, як сабака! 72. Што ты ляпу расхляпіў, хоць ты калясьмі ўиіжджай! 73. Трасца тваім бакам! Трасца ў бок! — Ты ляжыш, трасца бок, а коні ў ваўсе! 74. Валацуга ты! 75. Ведзьма кіяўская ты! 76. Жаба ты карэлая! (Гэтак лаюць распусных дзяцей). 77. Жаба ралейная! (Гэтак лаюць малую ды таўстую, жанчыну). 78. Жаба зялёная! (Лаюць гэтак малых нецямкіх дзяцей). 79. Жаніся, каб па табе вошы жаніліся! ЗАГАДКІ 1. Адно кажа: — Зіма. Другоя кажа: — Лета. Трэйцяя кажа: — А мне ўсёроўна! (Сані, калёсы, конь). 2. Адрэжу галаву, выню сэрца, дам піць, — пачне гаварыць. (Гусінае пяро да пісаньня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўйіжджай
5 👁
 ◀  / 133  ▶