Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Каб цябе сьляпога вадзілі, як ты мяне за нос водзіш! 22. Каб цябе на вяроўцы вадзілі, як ты майго коніка павёў! 23. Каб цябе трасца калаціла, як ты акалаціў мае ігрушкі! 24. Каб цябе трут еў, як ты аб'ідаіш мае дабрыцо! 25. Каб цябе ванцаж кінуў, як ты пакінуў мяне ў горы! (Ванцаж — конская хвароба, але гэтак клянуць і людзей). 26. Каб цябе заўшаніца аблажыла! 27. Каб цябе жывот зьняў, як ты пазьнімаў мой плот з праслаў! 28. Каб над табой груньнё грагала, як ты грагаіш на маіх дзяцей? (Груньнё грагае над непахованым нябошчыкам, калі яны дзяўбуць ягонае цела). 29. Каб на цябе вады нагрэлі, як ты грэўся на маіх дроўцах! (Ваду грэюць на памерлага). 30. Каб табе адсохла рука па самы локаць! 31. Каб табе Бог Высокі ўпомніўся! Хоць праз сто лет, алі ўпомніўся! (Гэта надта страшная клёнка. Паводля народнага павер'я, калі нехта яе шчыра скляне, дык зямля на сем сажон упадзе). 32. Каб табе ногі скруціла ў вяроўку, як ты мне скруціў пяць рубельчыкаў. 33. Каб табе праз бок вылізла тоя, што ты мае зьеў! 34. Каб тваё мяса пранцы елі, як ты ясі сіроцкую працу! 35. Каб тваю кроў гужы (вужы) смакталі, як ты з нас смокчыш сьлёзы й кроў! 36. Каб ты ад сарочкі ўцікаў, як ты цяпер ад мяне ўцікаіш! 37. Каб ты астатні раз крычэў, як ты крычыш на маіх дзетак! 38. Каб ты біз паміці бегаў, як я тады ад цябе ўцякаў, бегаў! 39. Каб ты бокам езьдзіў, як тады мяне выгнаў у хурманкі, ды я месіц халодны й галодны езьдзіў! 40. Каб ты хадой хадзіў! (Хада — прылада, якой малых дзяцей вучаць хадзіць у кружку). 41. Каб ты гэтак аглядаў сваіх дзяцей, як ты мяне там бачыў! 42. Каб ты каміням сеў, як ты сядзеў тады ў мяне за сталом! 43. Каб ты на вяроўца скакаў, як ты скачыш, чужой гарэлкі напіўшыся! 44. Каб ты крыцай сеў, як ты ўбіўся ды сядзіш у маей хаце! 45. Каб ты па гарэ хадзіў ды сонца ні бачыў! 46. Каб ты сарочкі баяўся, як мне тады прыходзілася цябе баяцца! 47. Каб ты гэтак з носам быў, як гэта праўда! 48. Каб ты трасцу наспаў, як ты дзень-пры-дні сьпіш! 49. Каб ты выстагнаў тоя, што паеў чужоя! 50. Каб ты запаветрыўся! (Каб захварэў на заразную хваробу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абідаіш, паверя
4 👁
 ◀  / 133  ▶