Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Пры разьвітаньні госьць кажа: Аставайціся здаровы! — або: Бывайця здаровы! А часам: Бывайця здаровы, жывіця вясёлы! Гаспадар-жа адказвае. Бывайце! — або. Найдзі здаровы! — ці: Шчасьліва! 30. Пры разьвітаньні ў позны час кажуць: Дабранач! АдказваюцьДабранач! 31. Калі ласка! — зварот ветлівасьці пры просьбе. — Калі ласка, пазычце мне гэтую кнігу на два дні. 32. Сам, Сама, Самі, — звароты ветлівасьці: — А сам-жа надоўга прыехаў да нас? Чаго сама хацела? Адкуль-жа самі будзіця? КЛЁНКА Й ЛАЯНКА 1. Абрыда ты! 2. А йдзі ты, хоць ты ў вір галавой! 3. А йдзі ты ў катнія рукі! 4. Бадзяка ты! 5. Брухмель ты! Брухмелька ты! У цябе-ж бруха на нос лезя! (на цяжарную жанчыну). 6. Брыда ты! Ты-ж з кожным чалавекам абрыджаішся! Абрыда Ты! 7. Чаго ты крычыш, як сьвіня ў плот ушчаміўшыся! 8. Гад над гадам, і ў роця чорна! 9. Гіцаль ты! Гіцлёўка ты! Гіцлюк ты! 10. Я празь дзіця руку дам! Я праз каня руку дам! Я праз карову руку дам! (Гэта прысяга-заклён. Хто гэтак заклянецца, а скажа няпраўду, дык ягонае дзіця памрэ або скацё здохне). 11. Каб цябе халерыя аблажыла! 12. Каб цябе лучынкай зьмерылі, як ты маю зямельку мерыш! (Лучынкай сталяры нябожчыка меруць, каб ведаць, якую яму труну зрабіць). 13. Каб цябе калядны пярун забіў. (Уважаецца за адну з найстрашнейшых клёнкаў. Відаць, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў). 14. Каб цябе кароста ела, як ты мае лажкі па'биідаў (спасьціў)! 15. Каб цябе паляруш аблажыў, як ты аблажыў маю зямельку вялікім падаткам! 16. Каб цябе пярун забіў, як ты б'еш мой статак! 17. Каб цябе першая куля ня мінула! Клёнка на жаўнера. 18. Каб цябе чэрві растачылі, як ты падточваешся пад маю гаспадарку! 19. Каб цябе разанка рэзала, як ты парэзаў мае межачкі! 20. Каб цябе скульля ела, як ты мой хлебіц еў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, па'бйідаў, пабиідаў
10 👁
 ◀  / 133  ▶