Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Стаіць дзед нізак, а на ім сто рызак? (Качан капусты). 87. Стаіць Рыгор між гор палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся? (Грыб). 88. Стары дзедзя, на дрэвя едзя, шастом паганяя, на сьмерць паглядая? (Плытнік едзе на плыце). 89. Стукая-грукая, а нігдзе ні знайдзіш? (Гром). 90. Сьпераду грэя, а ззаду вецір вея? (Горан і мех у кузьні). 91. Шах, мах, пад прыпічкам бах? (Венік). 92. Што ў лазе на курынай назе? (Грыб). 93. Тапор у карчму папёр, а сякера дома сядзела? (Тапор — гаспадар, сякера — гаспадыня). 94. У доля блішчыць, а ўгарэ вісіць? (Блішчыць вада ў студні, вісіцькрук над студняй). 95. У лесе радзілася, а на вясельлі згадзілася? (Іскрыпка). 96. У лесе сьцята, а ў камору ўзята, а возьміш у рукі, дык загавора? (Іскрыпка). 97. У ліповым кусьце мяцеліца мяце? (У рэшаце сеюць муку). 98. У маленькім гаршчэчку кашка смачненькая? (Зерне ў гарэху). 99. У ваднэй ямя сто ям? (Напарстак). 100. У ваднэй маціры пяць сыноў? (Пяць пальцаў на руцэ). 101. Вісіць сіта з злота літа, а хто гляня, дык заплача? (Сонца). 102. Вісіць віха, а хода ходзя. Віха зваліцца, а хода зьесьць? (Віха — яблык, хода — дзіця). 103. Воўны клачок, дрэва сучок, саломы пучок, рэміню шмацінка, — вось і цэлая снасьцінка? (Хамут). 104. За белым бярэзьнічкам брэша талалайчык? (Язык у роце за зубамi). 105. Зароў вол на сто сёл, на сто сьвечак, на сто печак? (Гром). 106. Зімой і летам адным цьветам? (Елка). 107. Жывуць два браты праз дарогу й адзін аднаго ня відзюць? (Два вокі). 108. Жывы жывоя есьць і ў вочы глядзіць? (Маці кормя грудзьмі дзіця). БІБЛІЯГРАФІЯ БЕЛАРУСКАЙ ПАРЭМ ІЯГРАФІІ Склаў Рыгор Максімовіч 1. Proverbiorum polonicorum a Solomonc Rysinio collectorum. Lubecae ad Chronum. An.Dni. MDCXIIX. (Любча над Нёманам, 1618). Выд. 2-е — 1619, 3-е - 1620, 4-е -162?, 5-е - 1629, 6-е - 1634. Перадрукі: 1843, 1854. (У зборніку шмат беларускіхпрыказак у польскім перакладзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 133  ▶