Я 1637. Я аб усім леся, а'ба мне ніякі беся. Гэтак крыўдуе той, хто рупіцца аб грамадзкіх справах і чужых асабістых, а аб ім ніхто не парупіцца, і навет не спачувае яму за турботы й працу. 1638. Я болі забыўся, як ты ведаіш. Калі нехта крыўдзіцца, што невук пачынае яго вучыць. 1639. Я ведаю й біз папа, што ў нядзелю сьвята. Аб тым, хто бярэцца выясьняць такую справу, якая ўсім добра ведамая. 1640. Яго горла ўсё пажорла. 1. Аб п'яніцы гайдамаку, які ўсю гаспадарку прапіў, прагуляў. 2. Аб ненажэрным ліхвяру, які абдзірствам і круцельствам перацягвае да сябе чужое багацьце. 1641. Ягоныя ўсе козы ў золаця. Аб шчасьлівым і задаволеным, яікому ўсё ручыць, які аб нічым ня дбае, а толькі аб сваім шчасьці, хоць яно можа й часовае. 1642. Яечня кісьня і ў грудзях цісьня. Пры цяжкой працы, пры цяжкіх думках-клопатах або пры хваробе, дык і самая лепшая ежа ня есца ды ў грудзях баліць. Яечня ў беларускай вёсцы ўважаецца за самую ласую ежу. 1643. Язык біз касьці, што хочыш, тоя й мяньці. Аб тым, хто бяз сораму гавора пры людзях розную брыдоту. 1644. Язык і Кійіва дапытая. Кажуць пасланцу, калі ён адмаўляецца ісьці ў дарогу, паясьняючы тым, што дарогі ня ведае. 1645. Языком брашы, алі рукам волі ні давай. Прыказваюць ахвотніку біцца, які мяркуе, каб ударыць. 1646. Я йграю, як знаю, а ты скачы, як хочыш. Прыказвае майстра-рамесьнік ці мастак, калі яго нехта пачынае вучыць у ягоным таленьце ці мастацтве. 1647. Яйцо курыцу вуча. Калі падлетак пачынае вучыць старэйшых, як жыць. 1648. Як асіна затрасецца, тады бычок напасецца. Заўвага сялян аб тым, што калі на асіне зьявяцца першыя лісты, тады на траве напасецца ўжо бык. 1649. Як бедны ў дарогу, дык вецір у вочы. 1. Прыказвае той, каму ў дарозе здарылася няпрыемная прыгода. 2. У каго пры распачатай справе ці рабоце здарыліся нейкія няпрыемнасьці ці цяжкасьці. 1650. Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога. Калі багаты ашукае ці пакрыўдзе беднага, а бедны яму помсьціцца. З казківыпадку: — Шлёмка прасіў Бога, каб Бог дапамог выратавацца яму ад ракруцкага набору, але яго злавілі ды аддалі ў маскалі. Посьля гэтага Шлёмка ў сыботу схапіў тапор ды стаў дровы сеч. Калі яму
Дадатковыя словы
аба, пяніцы
3 👁