Што ўложа хам, дык ня выня й пан. Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень. 1626. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. Прыказвае галодны госьць, калі стол добра прыбраны й гаспадары ветліва запрашаюць, але на стале няма пажывы. 1627. Шукая галава гуза. 1. Прыказваюць на дзяцей, калі яны лезуць у небясьпечнае месца, дзе могуць пакалечыцца. 2. Прыказваюць дзяцюком, калі яны на кірмашы заводзяцца біцца. 1628. Шукай ветру ў полі. Калі нароблена шмат шкоды, але няма ніякага сьледу, каб шукаць вінавайцаў. 1629. Шыхалюцца, як сабакі каля разьніцы. 1. Калі хлопцыпадлеткі бегаюць, мітусяцца каля карчмы ці каля тэй хаты, дзе ёсьць ігрышча, a ixтуды ня пускаюць. 2. Калі нейкая банда ажыўлена рухаецца, мітусіцца. 1630. Шыйся, бяліся, — заўтра Вялікдзінь. Аб нядбайнай асобе, якая зацягнула работу за доўгі час да астатняга дня, і ёй за кароткі час немагчыма выканаць, як немагчыма за адзін дзень да Вялікадня выбяліць палатна й пашыць сарочкі. 1631. Шый, як зложана. Гэтак прыказана, каб ня ўводзіць у жыцьцё навінаў і чужых звычаяў, а трэба жыць спрадвечнымі парадкамі й звычаямі свайго краю. 1632. Шыла ў мяшку ня ўтоіш, або шыла зь мішка вылазя. Калі нейкі сакрэт сам сабой выкрываецца. 1633. Шэтар ды пэтар. Калі нейдзе вясёлы гоман, шум, сьпевы, мітусьня, як на вясельлі ці вялікім балі. Ю 1634. Юр'я гвазьдзіць, а М ікола масьціць. Сялянская заўвага. На восенскае Юр'я, 26 лістапада, гразь замярзае й робіцца калючая, як гвазды.На восеньскую Міколу, 9 сьнежня, сьнег зямлю масьціць. 1635. Юр'я кажа: — Я жыта раджу. Мікола кажа: — Я пагляджу. На веснавое Юр'я, 23 красавіка, жыта адыходзе («кратаецца»), а на веснавога Міколу, 9 траўня, пад раньнюю вясну, жыта выплывае. 1636. Юрка, Юрка! Вылазь з падпечча — да цябе знаёмы пан прыехаў. Калі нехта блізкі па сваей дурноце наклікаў спатканьне зь непажаданай асобай. З казкі: За часоў прыгону гаспадар згледзіў, што да яго пан едзе. Ён схаваўся пад печ. Калі пан прышоў у хату ды папытаўся, дзе гаспадар, дык жонка ўзрадавалася, што да ейнага мужа аж сам пан прыехаў, ды клікала мужа гэткімі словамі: «Юрка, Юрка! Вылазь з падпечка — да цябе знаёмы пан прыехаў». Пан-жа прыехаў, каб пакараць селяніна за невыкананьне прыгону
Дадатковыя словы
юря
4 👁