Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя словы. 1609. Што з возу ўпала — лічы прапала. Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула. 1610. Што каму баліць, той тоя й студзя. Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае. 1611. Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. Што каму болей руле, той тое й успамінае, аб тым гавора. 1612. Што край, то й звычай. Кажны край мае свае асаблівыя звычаі. 1613. Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах. 1614. Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. Навука сумленных бацькоў сваім дзецям. 1615. Што пасеіні, тоя й пажнеш. 1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа. 2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць. 1616. Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш. 1617. Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. Прыказка таму,хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць. 1618. Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага. 1619. Што ты робіш на гарэ гразь. Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам. 1620. Што ты ў старца кій адбіраіш. Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека. 1621. Што ты чаўпеш дуба смалянога. Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора. 1622. Што ўбіў, тоя ўехаў. Пры цяжкай, мазольнай настырлівай працы: Колькі калок у зямлю біў, толькі ён уехаў. Колькі каня пугай біў, толькі дарогі праехаў. 1623. Што ў цьвярозага на вуме, тоя ў п'янага на языцэ. Калі п'яны пачынае выказваць нейкія сакрэты. 1624. Што ўлетку ножкай коп, тоя узімку ручкай хоп. Аб гародніне й садавіне, якую летам ганьбуюць, а зімой ахвотна ядуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага, пяны
4 👁
 ◀  / 133  ▶