заўважылі, што гэтак рабіць грэх, дык Шлёмка адказаў: — Як Бог да Шлёмкі, гэтак і Шлёмка да Бога. 1651. Як-бы штося. Прыказваюць, калі з чужой прычыны стала няпрыемна. «Яны лаюцца з жонкай, а нам, гасьцям, як-бы штося». 1652. Як бяжыць, дык бяжыць, а як абваліцца, дык і ляжыць. Прыказка аб тых конях, што гандлёўшчыкі прыганяюць на кірмаш на продаж ці мяняць. 1653. Як гэта яно робіцца: ты посьля абеду вышаў ды на сьніданьня хочыш прысьпець? Кажуць да таго, хто спазьніўся ды ў чарзе хоча заняць першае месца. 1654. Як дбаім, так і маім. Толькі ад нашай рупнасьці залежыць наш дабрабыт. 1655. Як гол, так восьцір. Бедны чалавек хутчэй ідзе на рызыку, бо яму няма чаго губляць. 1656. Як гукнеш, гэтак і адгукнецца. Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас. 1657. Як ем, дык глух і нем. Гэтак даўней заўважалі старыя дзецям, калі тыя пры ядзе падымалі нейкую гутарку Стары звычай патрабаваў, каб за ядой ніякай гутаркі ня было. 1658. Як естам, дык естам, а ўсё каля места. Гэтак сяляне жартавалізь мяшчан, якія недалюблівалі вёскі за цяжкую працу на полі. 1659. Як жыта красуя, гаспадар галасуя. Калі на жыце краса, дык у гэты час у гаспадара канчаюцца запасы старога хлеба, і гаспадар плача. 1660. Як жыта наліваіцца, гаспадар умываіцца. Калі ў жыце зьявіліся новыя зярняты, дык гаспадар мыецца, бо чакае новага хлеба, як самага лепшага гасьця. 1661. Як жыта палавея, гаспадар шалея. Гаспадар шалее з радасьці, бо зараз дачакаецца новага хлеба. 1662. Як за сьцяну заваліўся. Аб тым, хто перастаў выходзіць з дому й лучыцца да грамады. 1663. Як з воч, дык і з мысіль. Аб тым, хто хутка забываецца. 1664. Як здароў, дык сем паноў, а як гніл, дык нікому ня міл. Гэта каб сабе кажа акінены й добры работнік, калі ён захварэў і ня можа працаваць. 1665. Як з куста ляпнуў. Калі нехта ў размове пры грамадзе ні з таго, ні зь сяго, скажа недарэчнае ці няпрыстойнае слова. 1666. Які вышаў зь люлькі, такі будзя й да магілкі. Пагляд аб прыродным характары чалавека
2 👁