Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Чужоя бокам вылазя (праз бок). Ёсьць перакананьне ў народзе, што хто гвалтам забірае чужое дабро, яно пойдзе яму на хваробу. 1581. Чужоя дабро ня грэя. Няма карысьці з чужога багацьця. 1582. Чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. Хто пагаліцца на чужую танную рэч, той дорага за яе заплаціць. 1583. Чужую бяду я й пальцам разьвяду. Прыказваюць таму, хто не спачувае чужой бядзе й не дапамагае іншаму ў няшчасьці. 1584. Чужы кусок дзярэ раток. 1. Гэтак навучаюць дзяцей, каб не прагнулі чужога багацьця. 2. Прыказваюць гэтак сумленныя людзі, калі ім трэба спажываць тое, што нехта шкадуе. 1585. Чужым розумам век ні пражывеш. Аб тым, хто кіруецца ў жыцьці чужымі парадамі, а не сваім розумам. 1586. Чужымі рукамі добра жар заграбаць. 1. Кажуць тыя, што здалі нейкую работу рабіць іншаму, а той яе сапсаваў. 2. Прыказвае той, каго пасылаюць на цяжкую або небясьпечную работу, бо небясьпечную работу кажны валадар выконвае чужымі рукамі. 1587. Чужыя грахі ліча, а сваіх ні бача. Аб тым, хто пра чужыя малыя недахопы гавора, а сваіх вялікіх не ўспамінае. 1588. Чуя звон, ды ня ведая дзе ён. Прыказваюць таму, хто бярэцца сказаць нейкую навіну, але ня ведае яе сутнасьці. 1589. Чый грэх, таго й пакута. Няварта абмаўляць чужыя правіны, бо ён сам адпакутвае за іх. 1590. Чым багаты, тым і рады. 1. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьцей сядаць за стол. 2. Гэтак прыказвае бедны, калі цешыцца зь нейкай набытай маемасьці. 1591. Чымся чужоя дзіця біць, дык лепі свой двор падмяці. 1. Аб тым, хто ўмешваецца ў чужыя сямейныя справы. 2. Калі выбіўся з работы дома, дык знайдзі нейкую іншую, але ня ўмешвайся ў справы чужой сям'і. 1592. Чым хата багата, тым і рада. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьця. 1593. Чытана, пісана, кабыла лысая, а жарабя рабоя, — зьеў воўк абоя. Жартаўлівая гульня словаў. 1. Прыказваюць аб бяссэнсавым чытаньні ці пісьме. 2. Аб самарослым паэце, які рымуе словы, але бяз сувязі. 1594. Чыя-б кароўка рыкала, а твая-б маўчала. Прыказваюць таму, хто вылічае недахопы іншых, а сам мае яшчэ большыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
2 👁
 ◀  / 133  ▶