Чаго ты плачыш? — пытаюцца ў малой дзяўчыны. — Калі я вырасту й пайду замуж, дык у мяне будзя дзіця. Я зь дзіцям пайду малоць ды пасаджу яго на жарнах, а лопацінь адарвецца ды заб'е дзіця, дык мне будзя шкода. Прыказка таму, калі хто па нечым надта загадзя бядуе. 1564. Чакай цётка Пітра, сыр будзіш есьці. Кажа той, хто мае цяпер вялікую патрэбу, а яго цешаць аб'яцанкамі. 1565. Чакая, як вол доўоні. Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда. 1566. Чалавек спачатку ходзя на чатырох нагах, потым на двух, а нарэшце на трох. Першае тарнуецца да дзіцячых гадоў, другое да сталых, трэйцяе да вялікай старасьці, калі чалавек ужо кійком падпіраецца. 1567. Чалавек чалавеку воўк. Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе. 1568. Чаму госьць ня еў? — Бо ложкі ня меў. Калі нехта зь хітрасьцяй строе кпіны. Прыкладам: не папрасіўшы на бяседу, робе вымову, што пагардзіў прыйсьці. 1569. Чарачка-каток, каціся ў раток. Прымаўляюць пры выпіўцы. 1570. Часам з квасам, а парой з вадой. Прыказвае бедны, калі ў яго пытаюцца, як яму жывецца, чым ён жывіцца. 1571. Чорт бы дзятла ведаў, каб ні яго глюга. Калі нехта празь неасьцярожнасьць накліча на сябе бяду, калі выдасьць сябе праз свой язык. 1572. Чорт даў, чорт і ўзяў. Калі тую рэч украдуць, што крутнёй набытая. 1573. Чорт ні бярэ, а Богу ня трэба. Прыказвае той, каму нідзе няма прыпынку. 1574. Чорт праўды ня любя. Аб тым, хто злуе, калі яму скажуць праўду. 1575. Чорт свае, а поп свае, — аддай маю малітву. Калі два праціўнікі ўступаюць у бясконцыя спрэчкі й кажны свайго патрабуе. 1576. Чорт чарта пазнаў ды на піва пазваў. Калі двое людзей з роўнавялікімі хібамі ў натуры пасябруюць ці пажэняцца. 1577. Чужая болька людзям сьмех. Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе. 1578. Чужая хата горы ката. Прыказка тых, каму цяжка жыць у чужой сям'і ці ў чужой краіне. 1579. Чужой ямы ніхто ні заляжа. Прыказваюць тым, хто цешыцца з чужой сьмерці, бо на кажнага свая яма чакае
Дадатковыя словы
абяцанкамі, доўбні, забе, сямі
4 👁