Ціхая вада грэблю рыя. Калі спакойны, ціхі чалавек вялікія справы пачынае рабіць, добрыя або благія. 1547. Ціха, як аніл піраляцеў. Калі раптам усе замоўкнуць. 1548. Ціхая сьвіня глыбока рыя. Прыказваюць на таго, хто спакойна, але бязупынку нейкую справу прарабляе. 1549. Цура цурыць, а хлеб ляціць. Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура — страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду. 1550. Цыган як галея, дык сьмялея. Нястача адвагі дадае. Калі ў каго-небудзь недастаткі, дык ён тады адважваецца ісьці на далёкія заработкі,а іншыя навет і красьці. 1551. Цынш да падатку ні належа. Прыказваюць таму, хто зьмешвае дзьве розныя рэчы ці дзьве розныя справы. 1552. Цэп любя галоднага, а каса сытага. Даўней, калі малацілі цапамі,малаціць уставалі досьвіта ды да сьнеданьня змалачвалі. Касіць-жа заўсёды ішлі пасьнедаўшы на цэлы дзень. 1553. Цябе дурны поп хрысьціў. Кажуць гэтак на дзівака, які вырабляе вар'яцкія штукі. 1554. Цябе толькі па сьмерць пасылаць. Прыказка да таго, хто заўсёды позьніцца, бо калі-б ён замарудзіў сьмерць прывесьці, гэта было-б добра. 1555. Цябе тут і мухі зьядуць. Кажуць выканаўцу маруднай працяглай работы. 1556. Цябе ўсюды поўна. Аб тым, хто ўмешваецца ў кажную чужую справу. 1557. Цягніцца, як кішка. Лаюць таго, хто марудна ходзе. 1558. Цягнуць, як жыдоўскія коні. Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы. 1559. Цяжка й будавацца, і прававацца. Прыказвае той, хто мае адну з гэтых цяжкасьцяў. 1560. Цярпі Грышка — спасён будзіш. Прыказваюць да таго, хто церпіць нейкае несправядлівае абвінавачаньне. Ч 1561. Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка. 1562. Чаго баяўся, таго ні ўбаяўся. Калі тое здарылася, чаго нехта высьцерагаўся
Дадатковыя словы
варяцкія
8 👁