Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Ці вас поля насеіна? Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх, каб не сварыліся ці ня біліся, бо іх і так ня шмат. 1529. Ці відзілі вы гэткага? Калі нейкі дзівак вытварае нейкія вар'яцкія штукі. 1530. Цігаў воўк, пацягнулі й ваўка. Аб злачынцы, які. крыўдзіў людзей,а нарэшце й сам папаўся. 1531. Ці даўна тоя было, а ўжо й за ракой ведаюць. Прыказвае той, навіна аб благіх паводзінах якога шпарка разышлася. 1532. Ці-ж вочы драць, калі ня хоча браць? Жартам адказвае дзеўка, якой ніхто ня сватае, калі ў яе пытаюць, чаму яна замуж ня ідзе. 1533. Ціляты язык адажвалі. Прыказваюць на дзяцей, якія ад сораму ці пагневаўшыся, ня хочуць гаварыць. 1534. Ціліпаіцца, як варона на калку. Прыказваюць таму, хто сядзіць, дрэме й галавой цяліпае. 1535. Ці мне гэта піршыня? Прыказвае той, каму не давяраюць выконваць нейкай работы ці справы. 1536. Ці мой грош шчарбаты? Кажа той, у каго ня хочуць браць грошы на аплату выдаткаў пры супольнай пачостцы. 1537. Ці плач, ці галасі, дык рады ні дасі. Аб безнадзейнай справе. 1538. Ці саву аб пень — саве ліха, ці пнём саве — саве ліха. Прыказваюць, каб сказаць, што спосаб катаваньня ці забойства ня робе розьніцы для таго, каго катуюць ці забіваюць. 1539. Ці сьвет зышоў клінам? Адказвае той, каму адмовілі ў сяброўстве. 1540. Ціт, Ціт, ідзі малаціць! — Жывот баліць! — Ціт, Ціт, ідзі есьці — А дзе-ж мая вялікая лыжка? Жарт. Прыказваюць хітраму гультаю. 1541. Ці ты зубы замаўляіш, ці мяне за дурня маіш? Пытаньне таму, хто вядзе хітрую гутарку, каб ашукаць. 1542. Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? Калі нехта пачынае хітрую й двузначную гутарку. 1543. Ці ў калгас, ці ў Катлас. Гаварылі ў 1930/31 гадох сяляне, калі іх заганялі ў калгасы, бо ў Котласе загінеш раптам, а ў калгасе будзеш гінуць паволі. 1544. Ці цёпла ў вочы? Гэткім пытаньнем саромяць дзяцей пры благіх учынках. 1545. Ці цот, ці лішка? Пытаньне пры гульні ў гарэхі. Цот — парны лік, лішка — няпарны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцкія
4 👁
 ◀  / 133  ▶