Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Хто стараіцца, той і мая. Гэтак адклікаюцца аб старалым чалавеку. 1513. Хто стараіцца, таму й Бог дае. Прыказка аб старалым чалавеку. 1514. Хто спяшыць, той людзей сьмяшыць. Аб тым, хто сьпяшаецца ды работу псуе. 1515. Хто табаку кура, той і вочы жмура. Бо дым вочы есьць. 1516. Хто табаку нюхая, той у пекла трухая. Бо табака здароў'ю шкодзіць. 1517. Хто топіцца, дык і за брытву хопіцца. Калі нехта із страху ці з роспачы, уцякаючы ад адней небясьпекі, упадзе ў яшчэ горшую. 1518. Хто ў леся ня злодзі, той дома ні гаспадар. 1. Сялянская пагаворка. Гэткая кража часта бывала мусовай, бо патрэбнага концам селяніну дрэва уласьнік лесу не прадае. 2. Селянін, крадучы дрэва, разважае й гэтак:— уласьнік лесу гэтага дрэва не садзіў, вырасла яно само, дык яно й мусе належыць таму, каму яно патрэбнае. 1519. Хто ўлетку халадуя, той узімку галадуя. Прыказваюць гультаю або летам, калі гультай гультуе, або ўзімку, калі ён просе дапамогі. 1520. Хто хоча прапасьці, ніхай ідзе красьці. Злодзей веку не дажыве,а калі й жыве, дык марнее ў вязьніцы. 1521. Хто цягня, таго паганяюць. Паслушнага заўсёды пасылаюць на цяжкую працу. 1522. Хто чужога ні шануя, той свайго мець ня будзя. Хто прывык да нядбайнасьці, калі працаваў на чужой рабоце, гэтак сама нядбайна будзе ён абыходзіць із сваёй маемасьцяй і таму сваей гаспадаркі й не нажыве. 1523. Худы, гарбаты, на сілу багаты. Заўвага практычных людзей, якія па выглядзе чалавека ўгадваюць ягоную сілу. Ц 1524. Цапу-лапу. Калі нехта пры рабоце сьпяшаецца, хапаецца. 1525. Цаца, цаца, ды ў кішэнь. Аб тым, хто быццам для цікавасьці разглядае нейкую чужую рэч, а калі ніхто ня бача, дык у кішэнь хавае. 1526. Цесіль уміраў, усім прабачаў, а яловаму суку ні прабачыў. Ёсьць такія ворагі, якім і перад сьмерцяй ня можна прабачыць. 1527. Цёмна, хоць пальцам у вока. Довад абсалютнай цемені
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здароўю
3 👁
 ◀  / 133  ▶