Хоць кішэнь пуста, алі душа чыста. Хоць бедны, але з чыстым сумленьнем. 1478. Хоць латаная, алі ні хватаная. Прыказка сумленнага чалавека аб тым, што ён і бедны, але ня злодзей. 1479. Хоць мы гультаі, алі й вы ні артаі. Гэта адказ да абразьлівае слова «гультай», калі яго кажа той, хто мае яшчэ большыя недахопы. 1480. Хоць ня ўежна, дык улежна. Прыказвае той, хто мае хоць і малую плату, але затое работа лёгкая. 1481. Хоць ні трашчу, алі пушчу. Гэтак кажа лёд вясной. 1482. Хоць ты й лыкам шыт, алі мой бацька быў. Прызнаньне да свайго бацькі прастака. З казкі: Дачка гэтак галасіла-прыгаварвала па сваім памерлым бацьку. 1483. Хоць украду, алі прывяду. Кажа той, хто прыракае, што аддасьць доўг. 1484. Хоць украў, алі добра схаваў. Адказ таго, якога вінавацяць у нейкім злачынстве, але праўна ён чысты. 1485. Хто ажаніўся, той каіцца, а хто ні ажаніўся, той галіцца. Жанатыя часта зайздруюць нежанатым, але-ж не зважаючы на гэта — нежанатыя жэняцца. 1486. Хто арэ, хто барануя, — усіх Бог параўнуя. Усе людзі памруць. 1487. Хто бабы слухая, той сам баба. Насьмешка над тым мужчынам, якім жонка кіруе. 1488. Хто дбая, той і мая. Аб рупным гаспадару. 1489. Хто дужшы, той пружшы. Хто мацнейшы сілай — перамагае фізычна, хто мацнейшы багацьцем — перамагае праўна. 1490. Хто есьць нажом, той зьесьць ражон. Бацькі-сяляне строга забараняюць дзецям і падлеткам ікарыстацца нажом пры ядзе. 1491. Хто за каго, а поп за Каську. Калі нехта вытыкае недахопы й праступкі толькі аднаго чалавека, які яму не падабаецца. 1492. Хто зь язычком, той зь піражком. Хто гаваркі, той хутчэй нешта выпрасе ці дастане нейкі магарыч. 1493. Хто каго сагне, той таго наб'е. Дужэйшы перамагае. 1494. Хто капейкі ні шануя, дык той сам капейкі ні варты. Раськідлівыя не карыстаюцца пашанай у народзе. 1495. Хто коні міняя, у таго хамут гуляя. Ахвотнікі мяняць часта бываюць ашуканыя. 1496. Хто любіцца, той і чубіцца. Найчасьцей прыказку ўжываюць жартам, каб пацешыць пакрыўджанага ці пабітага. Да гэтай прыказкі ёсьць і казачка -жарт: — Дзяўчына прышла з вуліцы й
Дадатковыя словы
набе
3 👁