Прыказкі Лагойшчыны (1966). А. Варлыга

 ◀  / 133  ▶ 
Ходзя духі падцягнуўшы. Аб худой і запрацаванай жывёле, і аб худым, зайздрывым да работы, чалавеку. 1460. Ходзя як на карачах. Аб. тым, у каго балючыя ногі, ды ён ходзе, ня зьгінаючы ног у каленях. 1461. Ходзя, як тры дні ня еўшы. Калі нехта марудна ходзе пры выкананьні свае работы. 1462. Хоць заўком называй, алі на дзень па барану давай. Прыказка матар'ялістых, што на маральную абразу не зважаюць, а толькі сваю карысьць. 1463. Хоць вох, ды ў двох. 1. Прыказваюць два работнікі — хоць яны абодва ня моцныя, але адзін аднаму будуць памагаць. 2. Прыказвае паджылая дзеўка з думкаю, што лепей выйсьці замуж; за старога й слабога ці пакалечанага, чымся дзеўкай старыцца. 1464. Хоць гаршком называй, алі ў печ ні стаўляй. Такой бяды паніжэньне маральнае, але ня трэба чыніць крыўды фізычнае. 1465. Хоць гол ды восьцір. Аб тым, хто хоць бедны, ды рызыкант, сьмелы й адважны. 1466. Хоць да касьцёла й найду, алі паціраў ані шэпну. Прыказвае той,каго некуды гвалтам заганяюць, а шчыра працаваць там ён ня будзе.. 1467. Хоць жывот нарушу, алі зьесьці мушу. Гэтак жартуюць пры ядзе,калі страва смачная. 1468. Хоць за вала, абы дома ні была. Аб дзеўцы, якая стараецца выйсьці замуж хоць за каго, абы дзеўкай не старэцца. 1469. Хоць якая папа, абы ні гуляла лапа. Гэтак даўней казалі старыя, калі дзеці наракалі, што чорны хлеб (жыта зь мяккінай). 1470. Хоць і ні рад, ды гатоў. Кажа той, хто прымушаны падпарадкавацца праву. 1471. Хоць і ня родзя, алі насеньня ня зводзя. Аб вельмі благой зямлі. 1472. Хоць і па шэлігу луста, алі кішэнь пуста. Хоць і танна прадаецца хлеб ці іншыя рэчы, але калі няма грошы, дык ня купіш. 1473. Хоць і сто лет, алі сораму нет. Аб старой працоўнай жывёле й старой людзіне. Старасьць ня ганьба, калі старая жывёла выконвае сваю працу, а старая людзіна свае абавязікі. 1474. Хоць і сьмешна, алі ні пацешна. Сьмех накіраваны супроць нас не дае ўцехі. 1475. Хоць і трашчу, ды ні пушчу. Гэтак кажа лёд увосень. 1476. Хоць кажух застаўлю, алі на сваім пастаўлю. Прыказвае ўпарты й настойлівы пры спрэчцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарялістых
2 👁
 ◀  / 133  ▶