Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13329; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.329; Сах.; 1962, Шарк. 82.43а. Вар.: Сержп. 72; Fed., 131. а) Два на гаду Юр'і ды абодва дурні: увосень халодны, а ўвясну галодны. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1. б) Былі два Юр'і, два дурні: адзін галодны, другі халодны. Р. Мазгавая, 1967, Л д. 13.1028. 634. Святы Юрай халодненькі, святы Пятрок галодненькі, а святое Ілья харошае й багатае. Г. Барташэвіч, 1965, Слуцк. 8.1.99а. 635. Да Юр'я кармі дурня, а после Юр'я сам пракорміцца. Нос, 37. 636. Юр'ева раса, не трэба канем аўса. Czeczot, 116; Киркор, 237; Нос., 192; Fed., 131. 637. Юры з расой, a Мікола з сяўбой. Ром., Бел., I, 315. 638. Юры з цяплом, a Мікола з кармом. Нос, 191. 639. Юры нап'ецца, i Мікола не астаецца, да й Іван бы піў, каб хто купіў. Нос, 191. 640. Як на Юр'я пагода, то на грэчку няўрода. Fed., 131. 641. Калі на Юр'я мароз, дык сей на балоце авёс. Н. Падафалава, 1953, Дуніл. 13.10.40. 642. На Юр'я мароз — будзе добры авёс. «ШМ», № 4. 643. Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб i ў дурня. Fed., 36. 644. Калі прыдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры. «ШМ», № 4. 645. Сказаў святы Юр'я: «Я жыты ўраджу», а святы Мікола: «Як я пагляджу». Аяцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, юрева, юря, юрі
27 👁
 ◀  / 560  ▶