Калі на сорак мучанікаў мароз, то яшчэ сорак марозаў будзе. Fed., 286. 619. На саракі вылятае сорак выраёў. М. Грынолат, 1973, Бярэз. 620. На святога Прыска праб'ець лёд i пліска. Hoc, 88. 621. Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху. С ах. 622. На Ляксея шчука хвастом ледзь прабіваець. Нос, 85. 623. Аляксей прайшоў — лядок пакалоў. /. Хаўратовіч, 1951, Кругл., 13.8.4. 624. На Ляксея пакідай сані, рыхтуй калёсы. «ШМ», № 13. 625. Якое благавешчанне, такі вялікдзень будзе. Fed., 32. 626. Да благавешчання зіму не лай i сані трымай. Г. Цітовіч, 1974, Лельч. 627. На благавешчанне ў звон, a із морквы дух вон. Нос, 82. 628. На благавешчанне i птушка гнязда не кладзець. Нос, 82. а) На благавешчанне дажа птушка гнязда не ўе. М. Грынолат, 1973, Бабр. 629. На благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе. Сержп., 71. 630. 3 благавешчанскага цяляці каровы не ждаці. Ляцкий, 39. 631. На Мікіту няма ні зімы, ні лета. Дуб., 41. 632. Святы Андрэю, канапелькі сею. Сержп., 71. 633. Два Юр'я ды абодва дурні: адзін галодны, a другі халодны. Дуб., 17; Крапіва, 233; М. Грынолат, 1946, Староб
Дадатковыя словы
блат, грынблат, прабець, юря
31 👁