Пост не мост: аб'ехаць можна. /. Цішчанка, 1970, Астр. 8229. 606. Уласаў дзень — каровінае свята. «ШМ», № 2. 607. Каля Уласа сем марозаў: тры да Уласа, адзін на Уласа i тры пасля Уласа. «ШМ», № 2. 608. На Казіміра зіма памірае. Л. Войшэлъ, 1961, Гродз. 13.10.13. а) На Казімера зіма ўмёра. Fed., 143; Сцяшк., 599, Воран. 609. На Мацея зіма (дарога, зямля) пацее. Czeczot, 116; Tyszka 437; Шпил., Бел., 184; Hoc, 88; Dybów., 13; Берман, 37; Дуб., 42а; Fed., 174. 610. На Мацея зіма слабее. Dybów., 184. 611. На Мацея дарога пацее, на саракі дрэвы адпушчаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на благавешчанне прылятаець бусел. Берман, 37. 612. Няхай Касьян прыплюшчыць свае вочы i не глядзіць ні навошта. Добр., Смол., 45. 613. На Яўдокі голы бокі. Радч., 247. 614. На Яўдокі намнуць бокі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 615. На Рыгора зіма ідзе ў мора. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. 616. На саракі пайшла зіма да ракі. М. Грынолат, 1972, Лаг. 617. На саракі ў адзін дзень сорак марозаў. Сержп., 72. 7. Зак
Дадатковыя словы
абехаць, грынблат
25 👁