Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Юры сказаў: «Жыты ўраджу»; Мікалай адказаў: «Пажджы, пагляджу». Tyszk., 437; Dybów., 192; Hoc., 191. 646. Дождж на Марка, дык зямля, як скварка. «ШМ», № 4. 64П. Свята вероніца сошкі правіць. М. Грынолат, 1973, Круп. 648. Як на чысты чацвер добрая пагода, то i на ўшэсце. М. Грынолат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 649. 3 вялікдзеня птушкі пачынаюць пець. Сержп., 71. 650. На вялікдзень першы раз зяўзюля кукуе. Сержп., 71. 651. Кукушка кукуе ад вялікадня да Пятра, а пасля Пятра — ні дня. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73. 652. Прышоў Алісей — авёс пасей. «ШМ», № 4. 653. Правады на веташку, насенне ў гаршку. Луб., 50. 654. На раданіцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, a ўвечару скачуць. Ііос, 87; Дуб., 42. 655. Барыс i Глеб сеюць хлеб. «ШМ», № 5. 656. 3 перапалаўной серады можна купацца да Ільі. «ШМ», №5. 657. Сей лён на Станіслава, вырасце, як лава. «ШМ», № 5. 658. Да Міколы няма дабра ніколі. Шпил., Бел., 179; Дуб., 17. 659. Дзяржы сена да Міколы, не пабаішся зімы ніколі. Fed., 186. а) Мей сена да Міколы, не бойся зімы ніколі. Tyszk., 437; Шпил., Бел., 184; Hoc
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вербніца, грынблат
43 👁
 ◀  / 560  ▶