510. Дзень наш (мой), век наш (мой). Czeczot, 108; Шпіл., Бел., 179; Ром., Бел., I, 294; Fed., 94; Pietk., 368.
а) Наш дзень, наш і век. Юрч., 1974, 150.
511. Дзень хваліцца вечарам. Янк. М., 20.
512. Дзень — век, а гадзіна ў прыдатку. Ляцкий, 10.
а) Дзень наш — век, гадзіна — прыбаўка. Нос., 33; Ляцкий, 10; Дуб., 13.
513. Учарашняга дня не вернеш. Ахрым., 57.
а) Учарашняга дня не дагоніш. Fed., 94.
514. Учарашняга дня не шукаюць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
515. У адзін дзень сем перамен. Нос., 20; Fed., 227.
516. Хвіліна і дзень сцеражэ. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
517. У бога дні роўныя, да часы няроўныя. Fed., 64.
518. Гадзінка на гадзінку не выпадае. Ляцкий, 7.
519. Што гадзіна, то навіна. Ляцкий, 60; Fed., 98, 199.
520. Утра вечара разумней. Ляцкий, 52.
521. Вечар смутны — вутра радаснае. Добр., Смол., 11.
522. Дзень прайшоў, да нас дайшоў. Нос., 33.
523. Абы дзень прайшоў да вечар прыйшоў. Сержп., 45.
524. Ноч — маці. Fed., 204.
а) Ноч — матка, усё гладка. Ром., Зап., III, 225; Сержп., 87.
127 👁