Пара пары шукае. Fed., 220. 497. Без пары не будзе пары. Берман, 36. 498. Год — вялік чалавек. Нос, 25. 499. Год не пальцам пераківаць. Нос, 25. 500. На адзін год многа прыгод. Fed., 248. а) Год мае багата прыгод. Янк., Дыял., I, 206, Глуск. б) На год сем прыгод. Сержп., 23. в) На год сем прыгод, а на вяку — без ліку. Ляцкий, 22; Сержп., 22. 501. Гадзіна гадзіне, год году — розь. Нос, 25; Ляцкий, 7. 502. Год на год не прыходзіцца. Ляцкий, 8; М. Юдо, 1965, Віл. 13.10.1; Сцяшк., 585, Гродз. 503. Рок не век. Fed., 262. 504. Рок — нявечны срок. Нос, 145. 505. Ракавое не векавое. Дуб., 53. а) Не векавое, да ракавое. Fed., 257. 506. Дзень — бацька, а ноч — маці. Ляцкий, 10. Вар.: Нос, 116. 507. Дзень дню розь: адзін — матка, a другі — мачаха. Нос, 33. 508. Дзень выганяе з хаты, а ноч прыганяе. Fed., 94. 509. Дзень падаўжаў, да нітка пакарочала. Fed., 203. а) Дзень даўжэй — нітка карацей. А. Русіновіч, 1954, Светл
29 👁