Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Ноч — маці, дзень — мачаха, вечар — залоўка, раніца — ятроўка. Л. Малаш, 1972, Докш. 526. Ноч—добрая дарадчыца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 527. Першыя пеўні — поўнач, другія пеўні — пара ўставаць, трэція пеўні — пярэдсвет. Fed., 234. 528. He заўсёды світае, як певень спявае. Сцяшк., 601, Гродз. 529. Яшчэ чэрці на кулачкі не біліся. М. Грынолат, 1930, Мінск. а) Яшчэ чэрці на ўкалачках не білісь. Раст., 144. 530. Зімняя ночка — бацьку сарочка. Hoc, 49. Вар.: Сержп., 132. a) Зімняя ночка — дзеткам сарочка. Жанч., 212. 531. Ноч — сваё дзела. Сержп., 65, 133. 532. Аб восень ноч маці — выспімася. Сержп., 132. 533. Ноч пераспаць — не век векаваць. М. Грынолат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 534. Ноч — як дзікай казе пераскочыць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. 535. Чым ноч цямней, тым агні відней. М. Шавель, 1960, Ieav,. 13.9.24. 536. Мая матка не адкладала да пятка (да лятка). Нос, 80; Луб., 34. 537. Хто ў пятніцу спявае, той у нядзелю плача. Fed., 229. а) Хто ў пятніцу вельмі вясёлы, той у нядзелю адплача. Pietk., 385. 538. Даўнейшая субота ад нядзелі. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
26 👁
 ◀  / 560  ▶