443. Смірнае лета болей ураджайна. Нос., 151. 444. Кожны год цяплу рад. Сержп., 140. 445. Тымчасам лета не будзець позна. Нос., Слов., 646. 446. Летам i качка — прачка. Dybów., 183; Fed., 243. 447. Калі камарна, то i хлебна. Dybów., 182; Fed., 134. 448. Як яр цвіцець — холадна. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 449. Жыта красуе — быдла гізуе. Сцяшк., 590, Іў. 450. Калі боб цвіцець — хлеб есца. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 451. Хавай хлеб на бабовы цвет. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 452. Боб цвіціць i сабака лінаець, дык i пан хлеба не маець. Л. Салавей, 1971, Мядз. Вар.: В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13. 9. 26. 453. Вясну хваляць за дажджы, а лета — за снапы. Сцяшк., 584, Гродз. 454. Ліпень косіць i жне, доўга спаць не дае. «ШМ», № 7—8. 455. Ліпень пякучы, але даручы. «ШМ», № 7—8. 456. Хто ў ліпні на полі пацее, таго ўзімку i печка пагрэе. «ШМ», № 7—8. 457. У жніўні i верабей піва варыць. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 458. Мінулася тое лета, што лупілася рэпа. Нос., 78.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
125 👁