Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Хто ўлеткі халадуе, той зімою галадуе. Fed., 162. б) Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе. Янк. М., 64. в) Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае. 3. Пя~ карская, 1965, Слон. 13.10.2. 430. Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш. Сержп. 46. 431. Прасвістаў лета гарачае, прасвішчы i зіму халодную. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 432. Летам цэбар вады, ложка балота, a ўвосені ложка вады, а цэбар балота. Fed., 163. 433. Улетку вады мерка — гразі жменька; з асенняе жменысі вады — гразі мерка. Piełk., 376. 434. Калі год сухі, купляй пчолку, a калі мокры — кароўку. Нос, 63. 435. Калі ўлетку дождж рэдка бываець, тагды ў вуллі мёд прыбываець. Ляцкий, 17. 436. Людзі рады лету, а пчолы — квету. Дуб., 33. 437. Пастух рад лету, а пчала — цвету. Сержп., 28. 438. Благое лета, калі сонца нету. Сах. 439. Не прасі лета доўгага, a малі цёплага. А. Ліс, 1957, Шарк. 440. Якаво лета, такое i сена. Ахрым., 61. 441. Сухое лета не высушыць, а мокрае вымачыць. Dybów., 18; Fed., 163. 442. На жару i трава ідзе. К. Кузняцова, 1963, Маладя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
44 👁
 ◀  / 560  ▶