меркаванне, што мае пераносны сэнс i дастасоўваецца да розных вьшадкаў жыцця» 10.
Аднак гэтыя дэфініцыі прыказкі ўсё ж патрабуюць удакладнення i дапаўнення. У ix не падкрэслены, напрыклад, абагульнены характер выражанага ў прыказцы меркавання i яго завершанасць; не адзначана, што не ўсе прыказкі ўжываюцца ў пераносным сэнсе, не ўсе яны таксама рытмізаваны.
Улічыўшы тое, што дасягнута параміялогіяйи у азначэчні разглядаемага фальклорнага жанру, а таксама маючы на ўвазе ўласныя назіранні ў працэсе складання i сістэматызацыі дадзенага тома, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам.
Прыказка — гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў эавершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паітычнай форме i пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя i бытавыя з'явы, характарызуе i ацэньвае ix, павучае i дае практычныя парады.
М. Горкі гаварыў, што «прыказкі i прымаўкі ўзорна фарміруюць увесь жыццёвы, сацыяльна-гістарычны вопыт працоўнага народа», i заклікаў пісьменнікаў вучыцца ў ix «сціскаць словы, як пальцы ў кулак» 12.
Здольнасць народа сцісла i дакладна выказаць свае думкі прыказкай падкрэсліў У. I. Ленін: «Бываюць такія крылатыя словы, якія са здзіўляючай трапнасцю выражаюць сутнасць даволі складаных з'яў» 13.
Ад прыказкі звычайна адрозніваецца прымаўка, але розніца між імі не вельмі значная, часам няўлоўная. У народзе часцей наогул не аддзяляюць а дну ад другой: i прыказкай i прымаўкай можна аднолькава «прыказваць» у размове. Народная тэрміналогія ведае такія назвы, як прыказка, прымаўка, пагаворка, прыгаворка, рускае пасловіца, старажыткарускае нрытча, але не вылучае асобныя разнавіднасці афарыстычнаи творчасці. Аб гэтым сведчаць i самі беларускія прыказкі i прымаўкі: На ўсяку рэч ест прыказка; У прыказцы — праўда святая; Без прыказкі i з лаўкі не зваліцца; На прымаўку i суду няма; Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы; Пустая гаворка — не пагаворка; Добрая пасловіца ў вочы колецца; Без прытчы трасца не бярэць.
У навуковай жа літаратуры прынята бачыць адметную рысу прыказкі ў тым, што яна выражае зусім завершаную думку, з'яўляецца «замкнутым» выразам, закончаным меркаваннем, якое змяшчае пэўнае абагульненне жыц-
________
10 В. И. Чичеров. Русское народное творчество. М., 1959, стар. 310.
11 Парэміялогія (ад грэч. paroimia — прыказка) — галіна фалькларыстыкі, якая вывучае прыказкі i прымаўкі.
12 М. Горький. О том, как я учился писать.— У кн.: М. Горький. О литературе. М., 1953, стар. 329.
13 В. И. Ленин. Поли. собр. соч., т. 25, стар. 138.
85 👁