сэнс па ўласцівай чалавечай псіхіцы асацыяцыі, i перад намі паўстануць сапраўдныя «мастацкія мініяцюры».
Дык што ж такое прыказка i прымаўка, у чым сутнасць i характэрныя асаблівасці гэтага жанру?
Найважнейшую сутнасць прыказкі трапна заўважыў яшчэ М. В. Гогаль. «Прыказка, — адзначаў ён, — не ёсць якое-небудзь загадзя пададзенае меркаванне, але ўжо падведзены вынік справе, адсеў, адстой ужо перабрадзіўшых i скончаных падзей, канчатковае дастасаванне сілы справы з усіх бакоў яе, а не аднаго...» 6
Існуючыя ў сучаснай фалькларыстычнай літаратуры азначэнні прыказкі i прымаўкі грунтуюцца пераважна на тых глыбокіх назіраннях, якія зрабіў у сярэдзіне X I X ст. У. I. Даль i сфармуляваў у капітальным зборніку рускіх прыказак. Прыказка, па Далю,— «кароценькая прытча... Гэта — меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам [обиняком] i пушчанае над чаканам народнасці. Прыказка — намёк, з прыкладаннем да справы, зразуметы i прыняты ўсімі» 7.
У гэтым азначэнні вылучаны, як бачым, такія ўласцівыя прыказцы адметныя рысы: кароткасць, сцісласць выразу («прытчы») 8; паўната, закончанасць меркавання («прыгавор») аб той або іншай з'яве; павучальны характар меркавання; уласцівы яму намёк, пераносны сэнс; масавасць, г. зн. папулярнасць; мастацкая, вобразна-рытмічная форма прыказкі («пушчанае пад чаканам народнасці»).
У азначэннях прыказкі, якія мы знаходзім у савецкай фалькларыстычнай літаратуры — даследаваннях i вучэбных дапаможніках,— у рознай фармуліроўцы фігуруюць амаль усе з пералічаных рыс або найзажнейшыя з ix. Так, у адным з навейшых дапаможнікаў па рускаму фальклору для філалагічных факультэтаў В. П. Анікін вызначае прыказку як «кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прынцыпу аналогіі» 9.
Можна прывесці яшчэ азначэнне У. I. Чычарава, якое, на наш погляд, вельмі трапна i сцісла характарызуе прыказку як «кароткае вобразнае
_________
6 Н. В. Гоголь. Поли. собр. соч., т. IV. СПб, 1884, стар. 754.
7 В. Даль. Пословицы русского народа. М., 1957, стар. 18.
8 У У. Даля сярод тлумачэнняў слова прытча ёсць такое: «Прытча... просты выраз (изречение), выдатнае мудрае слова». A выводзіць яго ад притекать, притечь, приточиться (В. Д а л ь. Толковый словарь, т. 3. М., 1956, стар. 452), г. зн. далучыцца да мовы, гаворкі.
9 Русское народное поэтическое творчество. Под ред. Н. И. Кравцова. М., 1971, стар. 75. Гэта свае азначэнне В. П. Анікін паўтарае пазней у «Слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў» (Ред.-сост. Л. И. Тимофеев и С. В. Тураев. М., 1974, стар. 276).
72 👁