Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ваецца яго нацыянальная гісторыя, грамадскі лад, быт, светапогляд, як у прыказках» 3. Глыбокі сэнс, змястоўнасць i мастацкае слова, паэтычная форма ўтвараюць у прыказках i прымаўках арганічнае, неразрыўнае цэлае, своеасаблівы сінтэз, парушэнне якога немінуча ставіць славесны твор па-за межамі гэтага жанру. Савецкі парэміёлаг Р. Л. Пермякоў, аўтар рада важных даследаванняў у галіне афарыстычных жанраў фальклору, асабліва падкрэслівае характар народных прыказа* i прымавак як складаных утварэнняў. « 3 аднаго боку,— адзначае ён,— гэта з'явы мовы, иэдобныя да звычайных фразгалагізмаў; з другога — нейкія лагічныя адзінкі (меркаванні або вывады); i з трэцяга — мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. Іменна з гэтай прычыны прыказкавыя выразы прыцягваюць да сябе ўвагу i мовазнаўцаў i фалькларыстаў i філосафаў-логікаў» 4. Аднак трэба зазначыць, што паняцце «мастацкая мініяцюра» не ва ўсіх Быпадках можа служыць абавязковым крытэрыем пры аднясснні таго або іншага славеснага твора да прыказкі. Існуе немалая колькасць гфарыстычных выразаў, якія на першы погляд не вызначаюцца асаблівай мастацкай формай, але залічаюцца да прыказак i змяшчаюцца разам з імі ў фальклорных зборніках. Гэта перш за ўсё розныя гаспадарчыя i прыродазнаўчыя назіранні, шматлікія прыказкі, якія датычацца народнага календара, прыказкі-прыкметы пра надвор'е i інш., адлітыя ў адпаведныя славесныя формулы, часам, здаецца, зусім «празаічнай» мовай (Зямля багацей ад усіх; Веснавы Мікола каня абкорміць; Жджы Пятра — пад'ясі сыру; Хто працуе, з голаду не ўмрэ; Вады бойся, як i агню 5). Тут у ролі крытэрыю выступаюць устойлівасць, традыцыинасць тэксту, якім зусім не пярэчыць каяўнасць варыянтаў, а, наадварот, пацвярджае ix. Устойлівасць, трываласць тэксту, набыццё ім характару пэўнага славеснага стэрэатыпу, або клішэ, належаць ад адметных i вызначальных адзнак прыказак i прымавак. Прыгаданая катэгорыя прыказак, пазбаўленая выразнага вобразнага ўвасаблення, нясе, аднак, як, між іншым, i амаль ўсе прыказкі i прымаўкі, што адлюстроўваюць жыццё, працоўную дзейнасць, быт i светапогляд народа, багатую этнаграфічную інфармацыю. У дадзеным выпадку прыведзеныя прыказкі проста сцвярджаюць зусім рэальныя, жыццёвыя акалічнасці i з'явы i, здаецца, вельмі далека знаходзяцца ад славеснага мастацтва. Але варта ім трапіць у пэўны кантэкст, як яны зайграюць зусім новай гранню, набудуць іншы, абагульнены або пераносны 3 М. Шолохов. Сокровищница народной мудрости.— У кн.: В. Даль. Пословицы русского народа. М., 1957, стар. III. 4 Г.Л. Пермяков. От поговорки до сказки., М., 1970, стар. 8. 5 Тут i далей усе прыклады прыказак i прымавак узяты з тэкстаў, якія ўвайшлі ў том.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
 ◀  / 560  ▶