ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
Прыказкі i прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найболып кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з'яўляюцца i найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі i прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак i меркдванняў, для ажыўлення i ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць i выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць — «падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці эламоўным пажаданнем» 1 сваю мову.
Беларусы, як i іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага i выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства i вобразнасць мовы.
Але ўпрыгожванне i ажыўленне мовы не адзіная i не асноўная функныя прыказак i прымавак. Не меншае, калі не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца у тым, што яны з'яўляюцца хавальнікамі i выразнікамі шматвяковага гаспадарчага i жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў i ведаў аб прыродзе, яго філасофіі i маралі, педагагічных поглядаў i правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад i рэкамендацый. Гэта звод i наибольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё.
Згусткам думкі назваў гэтыя ўзоры вуснай славеснай творчасці выдатны мовавед i фалькларыст XIX ст. А. А. Патабня 2. М. А. Шолахаў, тонкі знаўца глыбінь народнай мовы, у кароткай прадмове да савецкага перавыдання класічнага зборніка У. I. Даля так адазваўся аб прыкаэках: «Найвялікшае багацце народа — яго моваі Тысячагоддзямі назапашваюцца i вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай мыслі i вопыту. I, можа быць, у ніводнай з форм моўнай творчасці народа з такой сілай i так шматгранна не праяўляецца яго розум, так крышталічна не адклад-
1 Ф. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік, вып. III. Мінск; 1970, стар. 100.
2 А.А. Потебня. Из лекции по теории словесности. Харьков, 1914, стар. 97.
87 👁