13.10.3; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; A. Mc, 1957. Міёр. a) Жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом. Дуб., 20; I. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4.
208. Жураўлі паляцелі i палудзень забралі з сабою. Fed., 366.
209. Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі. Hoc, 43; Сержп., 55.
210. Станець жураўля за вераб'я. Hoc, 155.
211. Дзе бусел вядзецца — там шчаслівае месца. Г. Цітовіч, 1948, Дзівін. 8.1.22.
212. Бацян глядзіць на ваду, a ўглядаецца пад ваду. Ляцкий, 3.
213. Дзяцел дзяўбе ў сцяну, дык мяцеліца будзе. Ляцкий, 10.
214. Варона на балоце — будзе гаспадар на рабоце. Fed., 327.
215. Вароны крукаюць, падла чуюць. Дуб., 9.
216. Абы падла, вароны назлятаюцца. Fed., 209.
217. Куды вароне не ляцець, а падаль кляваць. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: Нос, 16.
218. Варона скажа, што сыр, да й з'есць. Fed., 327. v
219. Варона малая, а рот шырокі мае. Абаб.
220. Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, а гусь акунулася — i ўжо белая. 1961, Кап. 13.9.5.
221. Вароне ў вырай напрамкі, ды ніколі там не бывае. А, Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
171 👁