Хто ўб'е змяю, таму сто грахоў скінецца. Ром., Бел., I, 313. 193. I жаба ў вадзе сядзіць, а не рыба. Fed., 362. 194. Вада з гор — i рыба з нор. 1961, Кап. 13.9.5. 195. Рыба вады не баіцца. Махнач, 24. 196. Рыба на нераст, а карова на верас. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: Янк. М., 56. Суяшк., 595, Іў. 197. I рыба б запела, калі б голас мела. Ігнат. 198. У рака не дужа бальшы прысмакі. Сап., 262. 199. Рак не рыба, кажан не птушка. Ахрым., 49. 200. I не рыба рак, але рыбай ваніць. Сап., 262. 201. Усялякая птушка сваім носам корміцца. Сержп., 51. 202. Па пер'і птушку ўзнаюць. Fed., 251. 203. Не ўсе птушкі лятаюць. Нос, 94. а) Усе птушкі крыллі маюць, да не усе лятаюць. Нос, 169. 204. Якая пташка, такі i галасок. Ахрым., 62; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 205. Якая птушка, такая i песня. Драэд. 206. Сустрэў грака—вясну сустракай. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 207. Жаўранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, ластаўка з лістом. Янк. М., 56. Вар.: Ахрым., 31; В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29; /. Януля, 1965, Ваўк. 5. Зак
Дадатковыя словы
пері, ўбе
43 👁