222. Куды варона ляціць, туды яна і глядзіць. Ром., Зап., III, 222. Вар.: С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. 223. Адна варона з кола, другая на кол. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 224. Сарока шчакечыць — гасцей кажыць. Нос., 154; Дуб., 56. а) Сарока шчабеча — госця жджэ. Fed., 272. б) Сарока шчабеча — госць будзе. Ляцкий, 39. 225. Недарам сарока шчабятала, гасцей казала. Нос., 96. Вар.: Нос, Слов., 108. 226. Калі зязюля закуе на голае дзерава, то будзе голад. Fed., 355. 227. Кукавала зязюлька на голы лес: не возьмець дзеўкі ані бес. Крэмнеў. 228. Кукуля кукуе, што свайго гнязда не мае. Мін.-Мал., 1970, 162, Пух. 229. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Махнач, 24; Сцяшк., 597, Іў. 230. Як ячмень высыпаў — салавей удавіўся. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73. 231. Салавей пяе, да хлеба не дае. Сержп., 46. 232. Не вялік кулік, ды ўсё ж такі птушка. Ахрым., 42. 233. Знаець кулік свае балота. Нос., 50. 234. Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка. І. Хаўратовіч, 1951. Кругл. 13.8.4.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
159 👁