Воўка сустрэў. Дуб., 8.
176. Стары воўк знаець толк. Добр., Смол., 33; Pietk., 351.
177. Адрыгнуцца воўку кароўі слёзы. Гильт., 297.
а) Пабілі воўка гавечыя слёзы. Fed., 340.
178. Ад воўка ўцякаеш, а на мядзведзя наскочыш. Сах.
179. Як на мядзведзя ўпадзе шышка, то ён раве, а як цэла галіна, то ён маўчыць. Fed., 182.
180. Мядзведзь на лес сердзіцца, а лес аб гэтым не ведае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
181. У лясу і мядзведзь архімандрыц. Ром., Зап., I, 215.
182. Ліса і ў сне курэй бачыць. Ахрым., 38.
а) Ліса спіць і курэй лічыць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
183. Ліса семярых ваўкоў ашукае. Сцяшк., 597, Свісл.
184. Далека куцаму да зайца. Дуб., 13.
185. Няма гаду без яду. Fed., 98.
186. Кажан гад мае свой яд. Fed., 98.
187. Усякі гад на свой лад. Нос, 18. Вар.: Сержп., 39, 96.
188. У гадзюкі свой нораў. Сержп., 137.
189. У гадзюкі свой розум. Ляцкий, 47.
190. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Сержп., 137.
191. Змяя свінню не кусаець. Добр., Смол., 125.
162 👁