Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Кабыла лыса, жарабя рабое — паеў воўк абое. Fed., 132; Pietk., 373. 162. Воўк не пастух, a свіння не агароднік. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Воўк не жыве пастухом, а казёл агароднікам. Ром., Зап., I, 216. 163. Воўк не пастух, а казёл не агароднік: воўк — злодзей, а казёл — шкоднік. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 164. Воўк казе не таварыш. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 165. Каза плача, a воўк скача. Мін.-Мал., 1974, 187, Пух. 166. Воўк сабаку не радня. Сцяшк., 584, Гродз. 167. Каб воўку крыллі падчапіў, ён бы i птушак падавіў. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 168. Воўка з меха выпусціўшы, трудно яго злавіць. Fed., 341. 169. На воўка толькі памоўка. Гилът., 289, Пру ж. п. 170. На воўка ўсягды памоўка. Hoc, 83. 171. A воўку памоўка, a воўк тут. Czeczot, 106; Киркор, 234; Fed., 340. а) За воўка памоўка, a воўк у хату. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 172. Міла ваўку цяля, ды дзе ж яго ўзяць. Янк. М., 28. 173. На воўка стрэльбу гатуй, а не пугу. Аяцкий, 22; А. Нявера, 1965, Во ран. 13.10.3. 174. Воўк яму дарогу перабег. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
38 👁
 ◀  / 560  ▶