150. Воўк праз пасланцы не сыты. Fed., 341. а) Пасланцамі воўк не сыты. Fed., 223. б) Праз пасланцы воўк не сыты і не пажырэе. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. 151. Панадзіўся воўк у авечкі. Сержп., 10. 152. Не спіцца ваўку пад сялом, калі авечкі бляюць. Ляцкий, 30. 153. Ваўкоў пужаюць, дзеля таго яны авец цягаюць. Сержп., 184. 154. Воўк не выбіраючы бярэць авец. Нос., 15. а) Воўк авечак бярэ не выбіраючы. Сцяшк., 584, Дзятл. б) Воўк гавечак не перабірае, да спрытна ловіць. Fed., 341. 155. Воўк і мечаную авечку хапае. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. 156. Пастух гавечкі штодзень лічыць, а такі воўк бярэ. Fed., 106. 157. Воўк і лічанае бярэць. Дуб., 9; Сержп., 22; Дразд. Вар.: Сцяшк., 584, Бераст.; Парэцкі, 129; Нос., 14; Dybow., 19. а) Воўк і шчытанае крадзе. Ром., Зап., I, 216. б) Воўк і з шчоту крадзе. Ром., Бел., I, 215. 158. Воўк і нясмаленае есць. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 159. Абслюненая ваўком аўца ў лес бяжыць. Нос., 117. а) Воўк калі наслюніць аўцу, то яна і бяжыць у лес. Нос., 14. 160. Цялё яшчэ ў жываце, а воўк доўбню ўжо рыхтуе. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
154 👁