Лаві бягучага ваўка след. Ляцкий, 18. а) Бягучага ваўка добра i след злавіць. Ляцкий, 5. 138. Бягучага воўка добра хоць за хвост схапіць. Tyszk., 417. Вар.: Hoc, 11; Fed., 339. 139. Воўчая доля расцець скора. Нос, 15; Дуб., 8; Сержп., 53. а) Воўчая доля хутка расце. Fed., 340. 140. Воўкам не нагарэш. Fed., 341. 141. Воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе. Мін.-Мал., 1974, 185, Уздз. 142. Воўчая натура — у лес цягнець. Ryp., 216. Вар.: Fed., 340; Pietk., 351; I. Вайгянща, 1965, Іў. 13.10.1. а) Воўчае насенне да лесу цягне. Сцяшк., 584, Свісл. б) Воўча лыка да лесу цягне. Fed., 340. в) Воўча натура ў лес глядзіць. Дразд. 143. Воўка б'юць, а ён у лес бяжыць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 144. Няма лесу без воўка. Рапан., 226; Сцяшк., 603, Кар. 145. Гэта воўку не першая зіма. Fed., 339. а) Не першы раз ваўку ў лесе зімаваць. Сержп., 77. б) Не першы раз ваўку ў лесе начаваць. Дуб., 37а. 146. Не выводзь воўка з лесу. Fed., 340. 147. Вывеў воўка з лесу. Крэмнеў. 148. Не кліч воўка з лесу, бо ліха не спіць. Pietk., 351. 149. Воўк не еўшы, як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Ляцкий
Дадатковыя словы
бюць
43 👁