65. Зарадзіла мяцеліца, хлебу паловіца. Крэмнеў. 66. Не хвалі вецер, не павеяўшы жыта. Сержп., 136. 67. На дурны вецер мякіны не нагатовіш. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. 68. Куда вецер, туда і дождж. Добр., Смол., 123. а) Куды вецер, туды і дым. 1961, Кап. 13.9.5. 69. Кажын гад цяплу рад. Добр., Смол., 122. 70. Не пі, не еш і з печы не лезь. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. а) Не пі, не еш і з хаты не лезь. Pietk., 385. Вар.: Мін-Мал., 1974, 188, Уздз.; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. б) Тры дні не пі, не еш, а з хаты не лезь. Нос, 164. Вар.: Ром., Бел., I, 311. 71. От пагода: дзень каза, дзень казёл. М. Грынблат, 1966, Петр. 72. У паганую пагоду добры хазяін і сабаку з двара не гоніць. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 73. Кот на печку — сцюжа на двор. Сцяшк., 596, Іў. а) Як кот на пячы — халодна на двары. Янк. М., 56. 74. Марозік крэпне — лёд таўсцее. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. 75. Мароз стучыць — калядкі галосяць. Нос, 79. а) Марозы — калядкі галосяць. Нос, Слов., 117. 76. У холад кожны молад. Сержп., 80; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
143 👁