б) Дождж дурны: не йдзе туды, дзе просяць, а дзе сена косяць. Ляукий, 10. в) Дождж ідзе не тады, калі просяць, a калі жнуць i косяць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. г) Не тады дождж, як ждуць, а тады, як жнуць. М. Грын6латt 1973t Асіп. 53. То дождж, то непагода, а ўсё невыгода. 19611 Брасл. 13.9.5. 54. Прасілі дажджу — град пайшоў. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19. 55. Які ні дажджышка, а людзям аддышка. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 56. Дождж не дубіна, i я не гліна. 1961 у Брасл. 13.9.5. 57. Дождж намачыў, а сонейка высушыць. Рапан.; 218. 58. Суша не высушыць, а моча вымачыць. Fed., 294. 59. Многа (багата) снегу — многа (багата) хлеба. Л. Царанкоу, 1960, Мінск 13.9.2; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29: Сцяшк., 580,1у. а) Шмат снегу — шмат хлеба. Сержп., 11; М. Бекіш, 1965, Шчуч. 13.10.1. 60. Мала снегу — не будзе хлеба. Мін.-Мал., 1970, 162, Пух. 61. Снегу навее — хлеба прыбудзе, вада разальецца — сена набярэцца. Fed., 306; Сцяшк., 609, Гродз. 62. Дзе снег, там i след. Сцяшк., 588, Іў. 63. Каб не было снегу, то i не было б следу. Fed., 306. 64. Снег бел, ды не ўкусіш. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.2ў
28 👁