Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Як мароз ды холад, дык i стар молад. Сцяшк., 617, Кар. 78. Мароз вялік, стаяць не вяліць. Нос, 79; Fed., 179. 79. Мароз невялік, ды стаяць не вяліць. Ахрым., 39. 80. У мароз заснуць легка, а прачнуцца цяжка. Ахрым., 255. 81. Беражы нос у вялікі мароз. Сах.; М. Гайлік, 1966, Свісл. 13.10.26. 82. На дварэ мароз, а пад носам адлега. Мін.-Мал., 1974, 187, Пух. 83. Мароз, не цісні за нос. Ляцкий, 20. 84. Мароз, сто пудоў на воз. Крэмнеў. 85. Мароз сем баб павёз. Нос, 79; Сержп., 139. 86. Налічы сорак лысых i мароз усцішыш. Ляцкий, 23. 87. Вада i мельніцу ламае. 1961, Кап. 13.9.5. 88. Вада млыны i грэблю рве. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 89. Вада камень прабівае. Сержп., 27. 90. Прыткая рака берагі падрываець. Нос, 141. 91. Ціхія воды глыбокі. Дразд. 92. Глыбокую ваду не замуціш. А. Махнач, 1952, Уздзк 13.10.15. 93. Што ў воду упала, то пішы прапала. Fed., 325. 94. Вада дала, вада ўзяла. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 560  ▶