Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
вады прышло, у ваду пашло. Сержп., 133. 96. Вада не бяда: пастаяла ды й пайшла. Зах., 251. 97. Вада толькі не ўпоіць. Fed., 325. 98. Пралубка не лубка — вады не вычарпаеш. Нос, 140. 99. Да чыстае крыніцы сцежка утоптана. Fed., 155. 100. Дзе вада, там i вярба. Ахрым., 28. 101. Не смейся, вада, з балота. Ляцкий, 30. 102. Не мора топіць — лужа. Ром., Зап., III, 225. 103. Проціў вады не сплывется. Дуб., 45; Нос, 141. а) Проці вады не папрэшся. Fed., 325. б) Проці ветру не дыхнеш, проці вады не папрэшся. Fed., 330. 104. Паводкі i цар не уйме. А. Ліс, 1957, Шарк. 105. На тое вір: калі й умелага ўкруціць, a калі й няўмелага на бераг вынесе. Мат., 183, Барыс 106. Дзе вада, там i бяда. Сержп., 21; Г. Барташэвіч, 1961, Мядз. 8.1.67. 107. Хто па мору не плаваў, то той бяды не відаў. Fed., 189. 108. Вады бойся, як i агню. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29, 109. Вада вуглы пакідае, агонь нічога. М. Рымша, 1957, Мая. 13.3.29. 110. Агонь з вадою не дружыць. Мін.-Мал., 1970, 157, Уздз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
29 👁
 ◀  / 560  ▶