2692—2695. Водгукі на руска-шведскую вайну і Палтаўскую перамогу рускіх войск у 1709 г.
2696. Параўнанні гэтыя маглі ўзнікнуць толькі пасля таго, як у 1710 г., у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг., Рыга была вызвалена рускімі войскамі ад шведаў, а пазней (1721 г.) далучана да Расіі, і ў сувязі з наведваннем Рыгі Пятром I.
2697. Гл. заўв. 2658. Пашырылася пасля ўз'яднання Беларусі з Расіяй (канец XVIII ст.).
2698. Здаўна гаварылася тады, калі чыя-небудзь скарга не сустракала спачування. Пар.: Даль, Слов., IV, 219.
2699. Насовіч тлумачыць гэту прымаўку як наследаванне сувораўскім данясенням (Нос., 15).
2700—2707. Прыказкі і прымаўкі, што засталіся пасля Айчыннай вайны 1812 г.
2700, 2701. Бяроза — маецца на ўвазе пераправа ўцякаўшай з Расіі французскай арміі Напалеона цераз раку Бярэзіну, правы прыток Дняпра.
2702. Кутуз — М. І. Кутузаў, галоўнакамандуючы рускай арміяй у Айчынную вайну 1812 г.
2706. Мусю — жартоўнае скажэнне французскага звароту месье (monsier — пан).
2707. Адказ беларускага селяніна французам-захопнікам: «Хоць вы нас забіце, то мы не пойдзем» або «не павязем» (з тлумачэнняў збіральнікаў). Галём — скажонае франц. allons — ідзем.
2709—2717. Прыказкі і прымаўкі, якія ўзніклі ў Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг. і пасля яе вызвалення і ўз'яднання з БССР.
2709. Саквістатар — секвістратар, урадавы чыноўнік у буржуазнай Польшчы, што спаганяў падаткі.
2710. Пра секвістратара. Была вядома і як загадка.
2711. Пра палітзняволеных, якія высылаліся ў глыбінную Польшчу (паведамленне А. С. Ліса).
2713. Асаднікі — ваенныя каланісты, якіх урад буржуазнай Польшчы пасяляў у Заходняй Беларусі, каб стварыць там сабе класавую апору (польск. osadnik — пасяленец).
Празванні жыхароў розных мясцовасцей
2718. Ятвеж, ятвягі — старажытнае літоўскае племя.
2719, 2720. Палавец, палаўцы — відаць, палачане, жыхары Полаччыны.
2721—2722. Літвін — так рускія і палякі некалі называлі не толькі ўласна літоўцаў, але таксама і беларусаў, пераважаючае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. У Рускай дзяржаве літвінамі называлі выхадцаў з Беларусі.
2723. Жмуйдзь — Жмудзь, Жэмайція, этнаграфічная вобласць Літвы.
2725—2728. Пра польскую шляхту. Лях — гістарычная ўстарэлая назва паляка.
2729—2732. Мазуры — тут: мазаўшане, этнаграфічнае падраздзяленне палякаў, бліжэйшыя заходнія суседзі беларусаў.
2734. Сляды рэлігійнага антаганізму. Русь — тут: праваслаўны.
94 👁