М а р д в a — тут: татары, іншаземныя захопнікі. Магчыма, не без уплыву дзеяслова мардаваць — мучыць. 2656, 2657. П о г а н ь, п а г а н ы — у сэнсе нехрысціянін або язычнік. Тут таксама, відаць, пра татар, а магчыма, маецца на ўвазе язычніцкая Літва (да XIII ст.). 2658. Вільня (зараз Вільнюс, Vilnius) была сталіцай Вялікага княства Літоўскага i мясцоваму селяніну ўяўлялася найвялікшым горадам, які будаваўся на працягу многіх стагоддзяў. У пераносным сэнсе прыказка азначае, што нічога адразу не робіцца, на ўсё патрэбен час. Пар. таксама рус: Москва не сразу строилась; Москва создана веками (Даль, 330). 2659. 3 часоў, калі Беларусь уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай (XVI — канец XVIII ст.). 2661. Кракаў X I V Да канца XVI ст.— сталіца Польшчы. Гл. таксама заўв. 2658. 2662—2665. Б а т у р а — польскі кароль Стэфан Баторы (1533—1586), вядомы сваей захватніцкай палітыкай у адносінах да Маскоўскай дзяржавы, войнамі. 2663. Гавораць пра вельмі старога чалавека. Ц в е ч к а — тут, відаць, лупцоўка (польск. ćwiczyć — лупцаваць); e r a — яго (польск. jego). 2664. Ш э й н у-в а й н у — відаць, памяць пра мужную абарону Смаленска 1609—1611 гг., якой кіраваў рускі ваявода М. Б. Шэін. 2665. С а с — маецца на ўвазе адзін з польскіх каралёў з саксонцаў, Аўгуст II (1697—1706, 1709—1733) ці Аўгуст III (1736—1763). 2667. Панятоўскі Станіслаў Аўгуст — апошні польскі кароль (1764— 1795) перад раздзелам Рэчы Паспалітай. 2668. Пра багацце буйных феадалаў Беларусі з дынастыі магнатаў ПаU a y ( X V I — X V I I I C T C T.). 2669—2671. Г р ы г о р ы, Г р ы ш а ч к а — мяркуюць, што тут маецца на ўвазе Рыгор Загорскі, прызначаны полацкім уніяцкім архіепіскапам пад імем Германа II (гл.: Hoc, 105; К а р с к и й Е. Ф. Белорусы, т. III, ч. 1, стар. 395—396). 2671. Наўрад ці мае дачыненне да папярэдніх дзвюх прымавак. Пра. паходжанне прыказкі Чачот піша: «Адзін шляхціч з Навагрудчыны меў вазака, які любіў пад'язджаць шумна лад ганак... Можа гэта служыць перасцярогай розным Грышачкам, якія любяць фігураваць» (Czeczot, стар. 111—112). Паводле Шпілеўскага, гэта таксама насмешка з хвалька (Шпил., 186). 2672. 3 часоў гвалтоўнага насаджэння каталіцтва на Беларусі (XVII— XVIII стст.). П а п е ж — п а п а рымскі (польск. papież). 2673. Водгук на рэлігійную барацьбу часоў Рэчы Паспалітай. 2675. Ц а р Т р о н к а — асоба, відаць, нерэальная, выдуманая. 2676—2681. Памяць пра казацтва на Беларусі (канец XVI—XVII ст.). 2683—2686. Падобныя прымаўкі Карскі (Белорусы, т. III, ч. 1, стар. 395) услед за Шпілеўскім аднёс да гістарычных, аднак, магчыма, што гэта звычайныя насмешкі-кпіны з іншых мясцовасцей, так вядомыя ў мінулым у народнай сатырычнай творчасці (гл., напр., 2754—2784). 2687. С м а р г о н с к а я п а л і т ы к а — трэба меркаваць, нязграбная, «мядзведжая» палітыка (у Смаргоні некалі існавала школа дрэсіроўкі мядзведзяў— «Смаргонская акадэмія»). 2688—2691. Народныя водгукі на падзелы Рэчы Паспалітай (1772— 1795 гг.). 2689. К а н с т у п а ц ы я — скажона: канстытуцыя
Дадатковыя словы
падязджаць
12 👁