Г а л е р — слова, сэнс якога не высветлены; т а л е р — сярэбраная манета, якая была пашырана на Беларусі да ўз'яднання яе з Расіяй. Быў роўны тром злотым, або 90 польскім грошам. 2433, 2434. Г р ы ў н я, г р ы ў н а —тут: дробная сярэбрангя манета ў 10 капеек. 2440. А д п р a ў — тут, відаць: спрадвеку. 2443. А д даўгоў чалавек збяднеў, ходзіць у лапцях або басанож. 2463. Ц в я к н у ў — гаўкнуў. Тут у параўнальным сэнсе. 2491, 2492. Забароны-прыкметы. 2498. Пра вобразны змест наватвораў у з я х а м i а д д а х а м гл.: Янк. М., 101—103. 2525. Н а с в я т ы А д а м — тут: ніколі. 2532. 3 а р у к i — залог, заклад пад доўг. 2544. Што дадзена на павер, за тым трэба хадзіць, каб вярнуць. 2550. Гаворыць таму, хто не вяртае доўг. 2558. Тлумач. збіральніка: «Калі ад штукі тканіны застаецца кавалак»» 2571. К а с ц е р — мятліца, пустазелле, што расце ў жыце. 2581. С м а л я н ы я — тут: прыліпчывыя. 2584. Г. зн. не трывалае, можа расплысціся, як крэйда ў вадзе. Рэкрутчына, салдатчына, войны. Водгукі на гістарычныя падзеі 2585. Л а в е ц — тут: той, хто лавіў хлопцаў, якія хаваліся ад рэкруцкага набору (пасада была ўведзена Пятром I у 1705 г. i існавала да 1874 г.). 2589. Уцёкі ў лес, хаванне ад рэкруцкага набору. 2590. Ч ы р в о н а я ш а п к а — адзнака салдацкай службы. 2592. М а с к а л i — салдаты царскай арміі. 2596. Гаварылі пра рэкрута, які рэдка вяртаўся дадому. Калі ж, праслужыўшы 25 год, вяртаўся дадому, ужо не знаходзіў сваей радні. Радкі з рэкруцкай песні. 2599. Ф р а к — тут іронія, маецца на ўвазе сялянская світка. 2621. В у л а н ч ы к — паменш. ад улан, салдат-кавалерыст (татар, улан — хлопец). 2632. П р а в о д — правадыр, камандзір. 2641. Гл. таксама тэкст VII, 145. 2642. У вайну разносіцца многа чутак. 2648. 3 падання пра паход Уладзіміра на радзімічаў: «Быў у яго ваявода Воўчы Хвост, i пас\аў яго Уладзімір перад сабою, Воўчага Хваста; сустрэў радзімічы на рацэ Пішчане, i перамог радзімічаў Воўчы Хвост. Так Русь i дражкіць радзімічаў...» (ПВЛ, I, 59). 2649. Тут, як меркаваў Карскі, магчыма указание на князя Мсціслава Харобрага (Мсціслаў Уладзіміравіч, памёр у 1036 г.). Але, магчыма, гэта князь Мсціслаў Удалы (памёр у 1228 г.). Ад ix паходзіць i назва горада Мсціслава (зараз Магілёўскай вобл.). Гл.: Е. Ф. К а р с к и й. Белорусы, т. III, ч. 1, стар. 395. 2650—2655. Памяць пра набегі татар на Беларусь. 2650. Б а с у р м а н ы — першапачаткова проста іншаверцы, нехрьмсціяне, асабліва мусульмане; пазней — ікшаземцы-захопнікі, ворагі
Дадатковыя словы
ўзяднання
13 👁