Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Т а к рок — ужо год. 2137. Заўв. збіральніка: Калі благі базар, дык лепш гандляваць сваім таварам дома (Дуб., 57). ў 2161. Д жуп л а — пуга. «Вазьмі джуплу i паганяй каня» (Бяльк., 1ў0, Мсцісл., Расн.). 2163. Пры продажы каня. 2169. М і р а — тут: мера (асаблівасць некгторых палескіх гаворак). 2186. Н е с п о р н а — тут: не спрэчна, не аспрэчваецца. 2188, 2118. Б а з а р ынкі, б а з а р к і — пакупкі, падарункі з базара. 2193. Ф i ц ь — хутка, умомант. 2202—2205. Мена на базары рэчы на рэч, без даплаты. 2205. Б у т л о — бутля; п р а б i т о — тут: бой, бітае шкло. 2211. Баш на баш — прымаўка пры мене (ад цюрк. баш — галава). 3 гандлёвай фразеалогіі. 22226. П р ы д а ч н а — прыдатна, патрэбна. 2230. Тлумач. збіральніка: навучылася таго-сяго дый пачала фанабэрыцца. 2233. Гандлёвы жарт. П е л ь к а — палонка, продамка. 2252. Адказ пакутніку, які папракае за запрос (Дуб., 24). Шыець — увіваецца. 2259—2279. Гавораць, як няма грошы за што купіць. 2267. Ш э л е г — дробная манета часоў Вялікага княства Літоўскага; роўная 1/3 гроша. 2268. М е с т а — горад. 2278в. З а д з е н ь к у е — за дзякуй (паланізм). 2286. К а с л а — крыніца даходу. 2291. П а д к р у ш ч ы н ы — магарыч. 2295. Гаворыць той, хто хоча выпіць барыш за прададзенае жыта {тлумач. збіральніка). 2304. Г. зн. свята, гульба. 2315. 3 грашыма можна смела судзіцца, заводзіць справу. 2330. А с ь м а к — манета, восем грошаў. 2331. А ж а — вот жа. 2379. Н э н д з а — беднасць (польск. nędza); п е н е н д з ы — грошы (польск. pieniędzy). 2390. П а л ц і н к а — манета палційнік, паўрубля. 2392. З а г н а ц ь — тут: зберагчы, захаваць. 2396. А л т ы н — даўняя руская манета, тры капейкі. 2400. Гаворыуца таму, у каго зусім мала грошай. Звязана з даўнім павер'ем-прыкметай: калі пры першым кукаванні зязюлі ў кішэні акажуцца дробныя звонкія манеты, дык той чалавек увесь год будзе з грашамі. «Эта ўвесну першы раз як пачуеш, што заўзуля закукуе, трэба кішэняю трэсці, каб грошы звінелі, дак будуць цэлы год грошы весьціся» (Мяц., 156, Слуцк.). Т р а я ч о к — тут: дробная манета ў тры рускія капейкі, тое ж, што алтын. У Вялікім княстве Літоўскім траяк — манета ў тры грошы; зратулька, гратулька — дробязныя манеты. 2401. М i з э р н ы — тут: бедны. 2402. З а л а т о в а ч к а — залатоўка, сярэбраная манета ў 15 капеек. 2408. Ш ч о р к — адборнае, чыстае насенне. 2415. Н я ч о х а — нячэсаная, неахайная жанчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверем
12 👁
 ◀  / 560  ▶