Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
К а л а т о у ш ч ы к — тут: бедиякі, што ядзяць калатоўку, зацірку. 1634. Б у х — ш у м. грукат. Маецца на ўвазе, што муха не можа ўтварыць грукату. Але магчыма дапусціць тут i памылку друку: буха замест бруга. 1649, 1650. Н а в а л а к i т у — тут: на жабравэнне. 1659. Раней, відаць, было каліка. 1679. Д з я д н у — дзядоў. 1680. Заўв. збіральніка: «Сярод старцаў» (Дуб., 48). 1707а. У Насовіча памылкова «за лужаю», відаць, трэба «за мяжою». 1741. Заўв. збіральніка: «Богазневажальнае выхваленне багатыра, які зазнаўся» (Добр., Смол., 5). 1747. П ы р ы ц ь — турбуе, не дае спакою. «Багацце пыра цябе, што ты й заснуць не можаш» (Бяльк., 372, Краснап.). 1762. Т у м а р — багатыр. 1798. К а д у к — тут: няшчасце, напасць, смерць. 1802. I г р ы с к а — забава, ігрышча (польск. igrysko). 1830. Пар. рус: Чешися конь с конем, вол с волом, а свинья с углом (Даль, 773). 1858. У в я л і к у п я т н і ц у — строгі пост; на вялікдзень — святочная яда. 1862. Х а н д о г а я — худая. 1868. У к у т — тут: каля napory. 1869. Н а к у т — у покуці, пачэсным месцы ў хаце. 1890. Наказ урачу. Бяда, гора, ліха, напасць, злыдні. Безвыходнасць. Спадзяванні 1897. Н е чы в е л i — Дубяйкоўскі ў дужках тлумачыць: «не чыя воля, нечаканая бяда». 1905. Н е с к у т а е ш с я — не замкнешся, не схаваешся. 1917. Сабачы брэх, выццё, скавытанне, паводле даўніх народных вераванняў-прыкмет, заўсёды прадракае бяду i нават смерць. 1920. Р a i н н е — парада. 1921. Р у д а — тут: гразь. 1963. Гл. заўв. 1798. 1983л. Р а й ц а — дарадца, дарадчык. 1996. Н а г р а д з е — нечакана з'явіцца; з а в і н е ц ц а — завернецца. 2007. П а ц я л о с я — пашанцавала, прыбыло. 2019. С я д у н — дзіця, што не ходзіць, толькі сядзіць. 2072. В а р к а — горача. Пар.: вар — кіпецень. 2084. 3 л ы д н i — увасабленне напасці, бяды, нягоды, якія, паводле даўніх народных павер'яў, «нападаюць» на чалавека, яго сям'ю, гаспадарку. 2086. П е р а м е т ч ы в ы — пераменлівы. Гандаль. Грошы. Пазыкі, даўгі. Карчма 2119. Я р м а л к а — кірмаш (рус. ярмарка). 2125. Н е б ы л о н а д н а ш — не было лепшага за наш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бедйякі, зявіцца, паверяў, сямю
9 👁
 ◀  / 560  ▶