Сяброўства. Варожасць. Суседства. Гасціняасць 1213. П а д у х в а л а с ц ь — тут: нахабства. 1246. Г. зн. хлебам, пачастункам ( п а п к а — хлеб, з дзіцячай" лексікі), а не просьбаю (ш а п к а ю). 1248. Я д н a н ы — сапраўдны, верны. 1250. Шпілеўскі тлумачыць скрыты сэнс прыказкі як бяссілле ворагаў (Шпил., 178). 1253. П а г о ж а н ы — зміраны, улагоджаны, упрошаны (ад згода). 1271, 1272. П а д с у с е д — к в а т а р а н т, той, каго пусцілі на часовае пражыванне да сябе ў хату. 1279. Сэнс: не ўмешвайся ў чужыя справы. «Не сунь носа ў чужое проса» (тлум. збіральніка). 1294. «Гэта прыказка цалкам характарызуе беларускую гасціннасць» (Шпил., 178). 1311. П а д м а з к а — кавалачак сала, якім падмазваюць скавараду. 1322. П а с т а в е ц, с т а в е ц — стол, а таксама кожная асобная страва, што змяняецца на стале. 1323а. Т р а х т а в а ц ь — частаваць. 1349. У п а д ч ы в а ц ь — частаваць. 1352. Найменшаму дастанецца хутчэй (Fed., 133). 1386—1388. Серада лічылася поеным днём. Тут: выбачэнне за беднае частаванне. Пятніца была другім поеным днём на тыдні. A вялікі пост цягнуўся сем тыдняў, аж да вялікадня. 1401. Н а б а к л а ж ы ц ь — наліць у баклагу, невялікую двухдонную бочачку са шпунтам. 1407. Ж у р — густы аўсяны кісель; гушча. 1443. Ч э р а п — чарапок, асколак глінянай пасудзіны. 1454. В о р — тут: двор, хлеў. 1465—1469. Прыкметы-прадраканні на гасцей. 1472. К а с ц i ц ь — ганьбіць. Беднасць. Жабрацтва. Багацтва. Сацыяльна-маёмасная няроўнасць 1498—1500. Д у р а т а — тут: цемра, непісьменнасць. 1518. З а г у н а — загана. 1520. Н у д а — тут: беднасць. 1525. Пол-—шырокі памост, нары, спальнае месца ў даўняй еялянскай хаце. 1529. Пра долю сялян-эмігрантаў з дарэвалюцыйнай Беларусь 1556. Зусім бедны: ні сабакі, ні кошкі, ні пеўня. 1558. Так гавораць пра збяднелага чалавека (Шпил., 185). 1567. У с к у пк i — у скупога; у н е т к і — у таго, што нічога не мае. 1569. Н а б і т н і ц а — вадзяны пухір або мазоль на нагах. Гаварылася таму, хто вяртауся з няўдалага торгу, кірмаша, палявання i г. д. (Fed., 194). 1576а. В о р — торба, мех. 1599—1602. Суцяшэнне ў беднасці
Дадатковыя словы
шпйл
19 👁