Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Водгукі на руска-шведскую вайну i Палтаўскую перамог/ рускіх войск у 1709 г. 2696. Параўнанні гэтыя маглі ўзнікнуць толькі пасля таго, як у 1710 г., у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг., Рыга была вызвалена рускімі вой скамі ад шведаў, а пазней (1721 г.) далучана да Расіі, i ў сувязі з наведваннем Рыгі Пятром I. 2697. Гл.ў заўв. 2658. Пашырылася пасля ўз'яднання Беларусі з Pariяй (канец XVIII ст.). 2698. Здаўна гаварылася тады, кал i чыя-небудзь скарга не сустракала спачування. Пар.: Даль, Слов., IV, 219. 2699. Насовіч тлумачыць гэту прымаўку як наследаванне сувораўскім данясенням (Hoc, 15). 2700—2707. Прыказкі i прымаўкі, што засгаліся пасля Айчыннай вайны 1812 г. 2700. 2701. Б я po з а — маецца на ўвазе пераправа ўцякаўшай з Расіі французскай арміі Напалеона цераз раку Бярэзіну, правы прыток Дняпра. 2702. К у т у з — М. I. Кутузаў, галоўнакамандуючь; рускай арміяй у Айчынную вайну 1812 г. 2706. Мусю — жартоўнае скажэине французскага звароту месье (monsier — паи). 2707. Адказ бсларускага селяніна французам-захопнікам: «Хоць вы нас забіце, то мы не пойдзем» або «не павязем» (з тлумачэнняў збіральнікаў). Г а л ё м — скажонае франц. allons — ідзем. 2709—2717. Прыказкі i лрымаўкі, якія ўзніклі ў Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг. i пасля яе вызвалення i ўз'яднання з БССР. 2709. С а к в і с т а т а р — секвістратар, урадавы чыноўнік у буржуазией Польшчы, што спаганяў падаткі. 2710. Пра секвістратара. Была вядома i як загадка. 2711. Пра палітзняволеных, якія высылаліся ў глыбінную Польшчу (паведамленне А. С. Ліса). 2713. А с а д н і к і — ваенныя каланісты, якіх урад буржуазнай Польшчы пасяляў у Заходняй Беларусі, каб стварыць там сабе класавую апору (польск. osadnik — пасяленец). Празванні жыхароў розных мясцовасцей 2718. Я т в е ж, я т в я г і — старажытнае літоўскае племя. 2719, 2720. П а л а в е ц, п а л а ў ц ы — відаць, палачане, жыхары Полаччыны. 2721—2722. Л і т в і н — так рускія i палякі некалі называлі ие тольKi ўласна літоўцаў, але таксама i беларусаў, пераважгючае насельміцтва Вялікага княства Літоўскага. У Рускай дзяржаве літвінамі называлі выхадцаў з Беларусі. 2723. Ж м у й д з ь — Жмудзь, Жэмайція, этнаграфічная вобласць Літвы. 2725—2728. Пра польскую шляхту. Л я х — гістарычная ўстарэлая назва паляка. 2729—2732. М а з у р ы — тут: мазаўшане, этнаграфічнае падраздзяленне палякаў, бліжэйшыя заходнія суседзі беларусаў. 2734. Сляды рэлігійнага антаганізму. Русь—тут: праваслаўны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перамогі, ўзяднання
12 👁
 ◀  / 560  ▶