У т э д ы — тады (польск. wtedy). 2749. Гавораць, калі даводзіцца доўга чакаць абяцанага. Пар. рус: Русский час — с днем тридцать; деревенский месяц — с неделей десять (Даль, 329). 2750. Т р у б а л ё т — камінар, а таксама збяднелы, той, хто разарыўся, «вылецеў у трубу». 2752. Р а ж к i — ад ражок, музычны інструмент. 2753. Пра рослаўцаў, жыхароў Рослаўскага п. Смаленскай губ. 2754. У Насовіча в а ш ч ы л а — зборшчык вашчыны. 2756. 3 я м е ц — пчаляр. 2757. Сэнс: такіх многа. «Відаць, там вельмі пашыранае імя» (Czeczot, 111). Аб папулярнасці гэтага выслоўя можна меркаваць па таму, што «Гаўрыла з Полацка» было адным з псеўданімаў паэтэсы Цёткі. 2759. Як мяркуе Насовіч, тут водгук на частыя войны, пабоішчы ў раёне Мсціслаўля (Hoc, 80). Але гэта малапераканаўча. Больш верагодна — недасечаныя, недалупцаваныя (панамі-прыгойнікамі); звычайнае ў гэтым жанры пасмейванне. 2760. Відаць, водгук на значную міграцыю. 2761. Дубровінцы — жыхары Дуброўны, мястэчка б. Аршанскага п. Магілёўскай губ. (зараз райцэнтр Віцебскай вобл.); ш ы ш ы — свавольнікі. У Даля (Слов., IV, 636) шыш — нячысты, сатана, бес. 2762. Расна — мястэчка Магілёўскай губ. (зараз — веска ў Горацкім р-не). 2763. Выхваленне сваей вёскай (в. Баброўня Скідальскага р-на). 2764. Сяляне в. Ваўкалата Докшыцкага р-на таўклі бульбу i пяклі каржы з мукой, а хлеб не пяклі. 2765. Пра жыхароў в. Вітахмо Докшыцкага р-на. 2771. Відаць, падсмейванне з былой беднасці нясвіжчан. Х і ж ы — тут: шустры, паваротлівы. «Во паглядзі, які Іван хіжы: у яго ўжэ сена на зіму хваціць» ( 3 нар. ел., 51, I. Лепешаў, Шчуч.). 2772. Мір — мястэчка ў Мінскай губ. (цяпер г. п. Карэліцкага р-на). Было вядома сваім аўчынным i гарбарным рамяством, якім займаліся пераважна мясцовыя татары. Насмешка з мірскіх рамеснікаў. 2775. Мянушка гродзенцаў па асаблівасці ix гаворкі — канчатках назоўнікаў множнага ліку на -э, -е (валэ, гадэ, лясэ, паяске). Прыкметныя асаблівасці гаворкі суседзяў заўсёды параджалі жартоўныя празванні, прымаўкі, нават прыпеўкі: Не хадзіце, дзеўкі, замуж У панізоўскае сяло: Не па-нашаму гавораць — Цэпела, цыгун, цало. Зап. A. Емяльянаў у Віцебскім р-не. Тут пра такую фанетычную з'яву, як цокание, якое яшчэ дзе-нідзе захавалася на Віцебшчыне i Смаленшчыне. 2777. Адэльск — мястэчка ў б. Гродзенскай губ. (цяпер г. п. у ГроЯзенскім р-не). 2778. Назвы вёсак у Мсціслаўскім р-не. 2779. Пра жыхароў б. Ушацкай вол. Лепельскага п. Віцебскай губ. (цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Але магчыма, што прымаўка новая i звя
Дадатковыя словы
зяву
20 👁