2127. Так рок — ужо год. 2137. Заўв. збіральніка: Калі благі базар, дык лепш гандляваць сваім таварам дома (Дуб., 57). 2161. Джупла — пуга. «Вазьмі джуплу і паганяй каня» (Бяльк., 150, Мсцісл., Расн.). 2163. Пры продажы каня. 2169. Міра — тут: мера (асаблівасць некаторых палескіх гаворак). 2186. Неспорна — тут: не спрэчна, не аспрэчваецца. 2188, 2118. Базарынкі, базаркі — пакупкі, падарункі з базара. 2193. Фіць — хутка, умомант. 2202—2205. Мена на базары рэчы на рэч, без даплаты. 2205. Бутло — бутля; прабіто — тут: бой, бітае шкло. 2211. Баш на баш — прымаўка пры мене (ад цюрк. баш — галава). З гандлёвай фразеалогіі. 2222б. Прыдачна — прыдатна, патрэбна. 2230. Тлумач. збіральніка: навучылася таго-сяго дый пачала фанабэрыцца. 2233. Гандлёвы жарт. Пелька — палонка, продамка. 2252. Адказ пакутніку, які папракае за запрос (Дуб., 24). Шыець — увіваецца. 2259—2279. Гавораць, як няма грошы за што купіць. 2267. Шэлег — дробная манета часоў Вялікага княства Літоўскага; роўная 1/3 гроша. 2268. Места — горад. 2278в. За дзенькуе — за дзякуй (паланізм). 2286. Касла — крыніца даходу. 2291. Падкрушчыны — магарыч. 2295. Гаворыць той, хто хоча выпіць барыш за прададзенае жыта (тлумач. збіральніка). 2304. Г. зн. свята, гульба. 2315. З грашыма можна смела судзіцца, заводзіць справу. 2330. Асьмак — манета, восем грошаў. 2331. Ажа — вот жа. 2379. Нэндза — беднасць (польск. nędza); пенендзы — грошы (польск. pieniędzy). 2390. Палцінка — манета палцінінк, паўрубля. 2392. Загнаць — тут: зберагчы, захаваць. 2396. Алтын — даўняя руская манета, тры капейкі. 2400. Гаворыцца таму, у каго зусім мала грошай. Звязана з даўнім павер'ем-прыкметай: калі пры першым кукаванні зязюлі ў кішэні акажуцца дробныя звонкія манеты, дык той чалавек увесь год будзе з грашамі. «Эта ўвесну першы раз як пачуеш, што заўзуля закукуе, трэба кішэняю трэсці, каб грошы звінелі, дак будуць цэлы год грошы весьціся» (Мяц., 156, Слуцк.). Траячок — тут: дробная манета ў тры рускія капейкі, тое ж, што алтын. У Вялікім княстве Літоўскім траяк — манета ў тры грошы; зратулька, гратулька — дробязныя манеты. 2401. Мізэрны — тут: бедны. 2402. Залатовачка — залатоўка, сярэбраная манета ў 15 капеек. 2408. Шчорк — адборнае, чыстае насенне. 2415. Нячоха — нячэсаная, неахайная жанчына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁