1621. Калатоўшчык — тут: беднякі, што ядзяць калатоўку, зацірку.
1634. Бух — шум. грукат. Маецца на ўвазе, што муха не можа ўтварыць грукату. Але магчыма дапусціць тут і памылку друку: буха замест бруга.
1649, 1650. На валакіту — тут: на жабраванне.
1659. Раней, відаць, было каліка.
1679. Дзядну — дзядоў.
1680. Заўв. збіральніка: «Сярод старцаў» (Дуб., 48).
1707а. У Насовіча памылкова «за лужаю», відаць, трэба «за мяжою».
1741. Заўв. збіральніка: «Богазневажальнае выхваленне багатыра, які зазнаўся» (Добр., Смол., 5).
1747. Пырыць — турбуе, не дае спакою. «Багацце пыра цябе, што ты й заснуць не можаш» (Бяльк., 372, Краснап.).
1762. Тумар — багатыр.
1798. Кадук — тут: няшчасце, напасць, смерць.
1802. Ігрыска — забава, ігрышча (польск. igrysko).
1830. Пар. рус.: Чешися конь с конем, вол с волом, а свинья с углом (Даль, 773).
1858. У вяліку пятніцу — строгі пост; на вялікдзень — святочная яда.
1862. Хандогая — худая.
1868. У кут — тут: каля парогу.
1869. На кут — у покуці, пачэсным месцы ў хаце.
1890. Наказ урачу.
Бяда, гора, ліха, напасць, злыдні. Безвыходнасць.
Спадзяванні
1897. Нечывелі — Дубяйкоўскі ў дужках тлумачыць: «не чыя воля, нечаканая бяда».
1905. Не скутаешся — не замкнешся, не схаваешся.
1917. Сабачы брэх, выццё, скавытанне, паводле даўніх народных вераванняў-прыкмет, заўсёды прадракае бяду і нават смерць.
1920. Раінне — парада.
1921. Руда — тут: гразь.
1963. Гл. заўв. 1798.
1983л. Райца — дарадца, дарадчык.
1996. Наградзе — нечакана з'явіцца; завінецца — завернецца.
2007. Пацялося — пашанцавала, прыбыло.
2019. Сядун — дзіця, што не ходзіць, толькі сядзіць.
2072. Варка — горача. Пар.: вар — кіпецень.
2084. Злыдні — увасабленне напасці, бяды, нягоды, якія, паводле даўніх народных павер'яў, «нападаюць» на чалавека, яго сям'ю, гаспадарку.
2086. Пераметчывы — пераменлівы.
Гандаль. Грошы. Пазыкі, даўгі. Карчма
2119. Ярмалка — кірмаш (рус. ярмарка).
2125. Не было над наш — не было лепшага за наш.
83 👁