Суд. Законы. Турма
780. Злачынства выправіць нельга (тлумач. збіральніка).
785. Пабудавана на ігры слоў: у першым выпадку дулі — грушкі, у другім — сцябалі, каралі.
798. Свінават — тут: бедны.
803. Сінюга — сініца.
814. Ручыцца, рэнчыць — ручаецца (польск. ręczyć); дрэнчыць — мучыць (польск. dręczyć).
816. Падсцівая — годная.
819. Паўштох — паўштоф, бутля, якая змяшчае палову штофа гарэлкі (1/20 вядра).
830. Заход — страты, выдаткі.
831. Аднесена збіральнікам да рубрыкі «Суд». Сэнс яе, відаць, такі: рашэнне міра, грамады або міравога дорага абыходзіцца двару.
834. Пружэй — больш пругкі.
848. Брахунец — ілжэсведка.
856. Гаворыцца пра нараканні або калі падазраюць у дрэнным учынку, злачынстве таго, пра каго ідзе ліхая пагалоска, а часам вінаваты зусім іншы. Пар. рус.: Слава на волка, а шалят пастухи.
З-пад налуску — цішком.
861. Злачынства не схаваеш.
886б. Капцелка — вяндлярня, невялікае збудаванне, дзе вэндзяць мяса.
Служба. Наймы
920. Дворная пахлёбка — служба ў панскім двары.
954, 955. Пабразгачы, пабразкачыя—грошы.
958. Фільгуючы — старанна.
966. Мізэрная заплата за работу (пар.: Як кот наплакаў); быле — абы, абы-толькі (польск. byle).
985. Пар. рус.: От трудов праведных не наживешь палат каменных (Даль, Слов., IV, 436).
988. Палушка — даўняя руская медная манета вартасцю ў паўгроша.
989. Аброк — тут: заплата;імалі — тут: наймалі; зымалі — адпушчалі пасля заканчэння тэрміну найма; поконд — пакуль (польск. pokąd).
996. Дзенежка — тое ж, што палушка (гл. заўв. 988).
1001. Гангурка — бруднюха, мурза.
1003. Зубожыць — збяднець, зрабіць убогім.
Грамада. Калектывізм. Індывідуалізм
1012. Пар. рус.: Мир — велик человек (Даль, 404).
1058. Спамогуць, спаможа — перамогуць, пераможа.
1066. Жаласнікі, жалабнікі, бедавальнікі — спачувальнікі ў бядзе.
1070. Веле — многа (польск. wiele).
1100. Махнытка — галавешка.
1102. Пра работу, якую адзін не зробіш.
86 👁